Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі
Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1861-1865 |
Краіна | КША |
Падпарадкаванне | Прэзідэнт Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі |
Уваходзіць у | Узброеныя сілы Канфедэратыўных штатаў Амерыкі |
Тып | армія |
Складаецца з | |
Колькасць |
|
Дыслакацыя | вайсковыя акругі (дэпартаменты) |
Дэвіз | Deo Vindice (Бог абароніць нас) |
Колеры | |
Марш | песня «Дыксі» |
Войны |
Індзейскія войны Грамадзянская вайна ў ЗША |
Удзел у |
Армія Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі (англ.: Confederate States Army) — вайсковае фармаванне, створанае для падтрымання нацыянальнай бяспекі і абароны Канфедэратыўных Штатаў Амерыкі ў перыяд іх існавання ў 1861—1865 гадах. Прызначалася галоўным чынам для сухапутных вайсковых аперацый.
28 лютага 1861 г. Часовы Кангрэс Канфедэратыўных штатаў Амерыкі заснаваў часовае самаахвотніцкае войска і ўзяў паўнамоцтва над вайсковымі аперацыямі[1], а таксама паўнамоцтвамі для збору дзяржаўных сіл і самаахвотнікаў новапрызначанаму прэзідэнту Канфедэрацыі Джэферсану Дэвісу. Дэвіс быў выпускніком Вайсковай акадэміі ЗША і палкоўнікам валанцёрскага палка падчас Амерыкана-Мексіканскай вайны. Ён таксама быў сенатарам Злучаных Штатаў з Місісіпі і вайсковым міністрам пры прэзідэнце Франкліне Пірсе. 1 сакавіка 1861 года, ад імя ўрада Канфедэрацыі, Дэвіс узяў на сябе кантроль над вайсковай сітуацыяй у Чарльстоне, штат Паўднёвая Караліна, дзе міліцыя (апалчэнне) штата Паўднёвая Караліна ажыццяўлялай аблогу форт Самтэр у гавані Чарльстана, які ўтрымваў невялікі вайсковы гарнізон ЗША. У сакавіку 1861 года часовы Кангрэс пашырыў часовыя войскі і стварыў больш сталае войска Канфедэратыўных Штатаў.
Хоць большасць салдатаў, якія ваявалі ў амерыканскай грамадзянскай вайне, былі самаахвотнікамі, абодва бакі ў 1862 г. звярталіся да закліку[2], як сродак прымусіць мужчын зарэгістравацца і пайсці самаахвотнікамі. Пры нябытнасці дакладных запісаў, ацэнка адсотка салдатаў Канфедэрацыі, якія былі прызыўнікамі, прыкладна ўдвая перавышае 6 % салдат ЗША, якія былі закліканы.
Лічбы страт войска Канфедэрацыі таксама з'яўляюцца няпоўнымі і ненадзейнымі. Лічацца найболей блізкімі да рэальнасці наступныя ацэнкі колькасці загінулых салдатаў Канфедэрацыі: каля 94 тысяч загінулых ці смяротна параненых у баях, 164 000 смерцяў ад хвароб і ад 26 000 да 31 000 смерцяў у лагерах ваеннапалонных ЗША. Адна ацэнка параненых Канфедэратаў, што лічыцца няпоўнай, складае 194,026[3][4]. Гэтыя лічбы не ўлічваюць мужчын, якія памерлі ад іншых прычын, такіх як няшчасныя выпадкі, якія б дадалі некалькі тысяч паказнікаў беззваротных страт.
Зноскі
- ↑ https://www.amazon.com/Short-History-Confederate-States-America/dp/1548791288
- ↑ https://archive.org/details/forcausecomrades00mcph
- ↑ https://web.archive.org/web/20090730023358/http://www1.va.gov/opa/fact/amwars.asp
- ↑ Лонг, 1971, с. 711