Артэфакт (археалогія)
Выгляд
Артэфа́кт (ад лац.: artefactum — штучна зробленае) — старажытная рэч, якая зроблена ці мае сляды карыстання чалавекам. Элемент археалагічнай культуры, частка матэрыяльнай культуры пэўнага этапу, бо адлюстроўвае гісторыю яе развіцця. Сярод артэфактаў вылучаюць культурнавызначальныя, этнавызначальныя («кіравальныя») і «датавальныя » рэчы, імпартныя, выпадковыя, запазычаныя і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Артэфакт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).