Асірыйцы
Асірыйцы | |
---|---|
| |
Саманазва | Атураі |
Колькасць | 3 — 4.2 млн. |
Рассяленне | |
Этнічныя мовы | Assyrian Neo-Aramaic[d], Northeastern Neo-Aramaic[d] і акадская мова |
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) | Хрысціянства |
Геаграфічна-моўная група | семіты |
Блізкія этнасы |
Афразійская сям'я |
Асірыйцы (арам.: ܐܬܘܪ̈ܝܐ, саманазвы — атураі, сураі, сустракаюцца таксама назвы айсоры, сурыяні, халдзеі, сіра-халдзеі, сірыйцы, арм.: Ասորիներ, груз. ასურელები) — народ, які паходзіць ад старажытнага насельніцтва Пярэдняй Азіі. Паходжанне ўзыходзіць да жыхароў Асірыйскай імперыі. Непасрэднымі продкамі сучасных асірыйцаў з'яўляюцца жыхары Месапатаміі, якія размаўлялі па-арамейску і прынялі ў I стагоддзі хрысціянства.
Асірыйцы славіліся сваёй ваяўнічасцю і жорсткасцю, а таксама высокаразвітай культурай і мастацтвам. У перыяд найвышэйшай сваёй магутнасці Асірыя распасціралася ад Міжземнага мора да Персідскага заліва, а таксама валодала землямі ў Малой Азіі і Егіпце.
Сучасныя асірыйцы размаўляюць на паўночна-ўсходніх новаарамейскіх мовах, якія ўваходзяць у семіцкую сям'ю. У месцах свайго спрадвечнага пражывання амаль усе асірыйцы былі дзвюх-, трох-, а часам і чатырох-моўныя, валодаючы апроч сваёй роднай мовы мовамі асяроддзя — арабскай, персідскай і/ці турэцкай. У дыяспары, дзе знаходзіцца цяпер большасць асірыйцаў, многія перайшлі на мовы новага асяроддзя. У другім-трэцім пакаленні многія асірыйцы ўжо не ведаюць сваёй этнічнай мовы, у выніку чаго шматлікія новаарамейскія мовы знаходзяцца пад пагрозай знікнення.
Асірыйцы жывуць у Іране, Паўночным Іраку, Сірыі, Турцыі. Абшчыны асірыйцаў ёсць таксама ў Ліване, Расіі, ЗША, Швецыі, Грузіі, Арменіі, Германіі, Вялікабрытаніі і іншых краінах. Надзейныя даныя па колькасці асірыйцаў адсутнічаюць. Агульная колькасць, па розных крыніцах, складае ад 350 тысяч да 4 мільёнаў чалавек[13].
Зноскі
- ↑ BBC NEWS | Middle East | Crushing Iraq’s human mosaic
- ↑ Detailed Tables — American FactFinder
- ↑ Albert Habib Hourani, Minorities in the Arab World, London, Oxford University Press, 1947, p. 76
- ↑ Iran A Country Study By Federal Research Division — Page 128 (Перапіс 1976 года)
- ↑ World Directory of Minorities and Indigenous Peoples - Turkey : Assyrians
- ↑ http://web.archive.org/web/20061106041651/http://www.educ.umu.se/presentation/publikationer/avhandlingar/vems_ar_historien.pdf s.71, ISSN 1653-6894. ISBN 91-7264-128-2
- ↑ 2006 Census Table : Australia
- ↑ Нацыянальны склад насельніцтва Расіі ў 2002 годзе
- ↑ Вынікі перапісу ў Арменіі за 2001 год
- ↑ Статистика Канады
- ↑ http://www.eurominority.eu/version/eng/minority-detail.asp?id_minorites=ge-assi (Перапіс 2002 года)
- ↑ Усеўкраінскі перапіс насельніцтва 2001 года. Размеркаванне насельніцтва па нацыянальнасці і роднай мове.
- ↑ Самый старый новый год. // The New Times, 04.04.2011
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Assyria online! (англ.)
- Assyrian American National Federation (англ.)
- Assyrian Academic Society Архівавана 24 лютага 2017. (англ.) — асірыйскае акадэмічнае таварыства
- «Ойча наш» на арамейскай