Перайсці да зместу

Беда Вялебны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беда Вялебны
лац.: Beda Venerabilis
Дата нараджэння каля 672[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 735[3][2][…]
Месца смерці
У ліку святы і каталіцкі святы
Дзень памяці 25 мая[4]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беда Вялебны, Беда з Нартумбрыі (лац.: Bēda Venerābilis; 672/673 — 26 мая 735) — манах Ордэна бенедыкцінцаў з Нартумбрыі, багаслоў, гісторык і паэт. Прылічаны да святых хрысціянскай царквой.

Вядомы сваёй працай «Царкоўная гісторыя народа англаў» (лац.: Historia ecclesiastica gentis Anglorum), за якую яго завуць бацькай англійскай гісторыі. У 1899 годзе Беда абвешчаны настаўнікам царквы.

Бяда Вялебны, ілюстрацыя з Нюрнбергскай хронікі, XV ст.

Ужо на восьмым годзе жыцця ён паступіў у манастыр Уірмаўт, дзе прабыў да 691 года, атрымаўшы там цудоўную для таго часу навуковую адукацыю. Адсюль ён перайшоў у суседні, падуладны Уірмаўту манастыр Джарау (заснаваны ў 681), дзе на 19-м годзе жыцця стаў дыяканам і ў 702 годзе — святаром. З гэтага часу пачынаецца яго пісьменніцкая дзейнасць, якая складалася, галоўным чынам, у тлумачэнні асобных кніг Старога і Новага Запаветаў. На смяротным ложы ён скончыў пераклад Евангеллі паводле Яна на англасаксонскую мову, дыктуючы яго сваім вучням. Паводле яго біёграфа Кутберта, апошняе сачыненне святога — Перадсмяротная песня Беды на старажытнаанглійскай мове. Памёр 27 мая 735 і пахаваны ў манастыры Джарау; пазней яго рэшткі былі перанесены ў Дарэмскі сабор.

  1. Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  2. а б в Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 7 чэрвеня 2021.
  3. BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
  4. Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typicaCivitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.