Брэменская ратуша
Славутасць | |
Брэменская ратуша | |
---|---|
ням.: Bremer Rathaus | |
53°04′33″ пн. ш. 8°48′27″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | Weser Renaissance[d] і Цагляная готыка |
Дата заснавання | 1400-я |
Сайт | rathaus.bremen.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Брэменская ратуша (ням. Bremer Rathaus) — адно з самых значных гатычных збудаванняў і адзін з найбольш яркіх прыкладаў так званага «везэрскага рэнесансу». У ліпені 2004 г. разам з сімвалам горада — Брэменскім Роландам — Брэменская ратуша была занесена ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны чалавецтва. У будынку ратушы засядае Сенат, тут знаходзяцца кабінеты прэзідэнта Сената і бургамістра вольнага ганзейскага горада Брэмена.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Да 1400 г. улады горада Брэмена прынялі рашэнне аб будаўніцтве новай ратушы. Гатычны будынак у два паверхі з вялікімі заламі — Ніжнім і Верхнім — быў пабудаваны ў 1405—1410 гг. У паўночнай частцы будынка размяшчаліся асобныя пакоі. Разам з новай ратушай на Рыначнай плошчы з'явіліся статуі імператара і сямі курфюрстаў, а ва ўсходняй і заходняй сценах ратушы — скульптурныя выявы прарокаў і мудрацоў. Зубчаты вянец вежы і абарончая галерэя не захаваліся.
У 1600 г. брэменскі сенат палічыў, што сціплае аблічча гатычнай ратушы не адпавядае яе прадстаўніцкім мэтам і прыняў рашэнне аб перабудове, якая была праведзена ў стылі «везэрскага рэнесансу» ў 1608-1612 гг. па праекце Брэменскага архітэктара Людэра фон Бентхайма. Вокны ў будынку былі павялічаны ў памеры, а сярэдняя частка будынка была знесена. У выніку рэканструкцыі ля будынка з'явіўся вялікі шкляны эркер, увянчаны фламандскі франтонам. Фасад ратушы ў стылі везерскага рэнесансу ўпрыгожаны шматлікімі рэльефамі і скульптурамі людзей, анёлаў і казачных жывёл. Дэкаратыўныя элементы фасада былі выкананыя па праектах майстроў нідэрландскага рэнесансу: Ганса Врэдэмана дэ Врыса, Хендрыка Гольцыуса і Якаба Флорыса.
З цягам часу ў будынку з'явіліся розныя прыбудовы. У 1909—1913 гг. да старадаўняга будынку была прыбудавана Новая ратуша з медным дахам у стылі неарэнесанса.
Зноскі
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Horst Adamietz: Herz einer Stadt — Das Rathaus in Bremen, Hauschild-Verlag, Bremen, 1970
- Werner Kloos: Bremer Lexikon, Hauschild-Verlag, Bremen, 1980, ISBN 3-920699-31-9
- Konrad Elmshäuser: Der erste Roland und das erste Rathaus von Bremen, in: Bremisches Jahrbuch 84 (2005) 9-45 ISSN 0341-9622
- Herbert Schwarzwälder: Das Große Bremen-Lexikon. Edition Temmen, 2003, ISBN 3-86108-693-X
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1087 рус. • англ. • фр. |
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Брэменская ратуша
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ратуша Брэмена
- Афіцыйны сайт горада Брэмена