Перайсці да зместу

Вернер фон Браўн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вернер фон Браўн
ням.: Wernher Magnus Maximilian Freiherr von Braun
Дата нараджэння 23 сакавіка 1912(1912-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 чэрвеня 1977(1977-06-16)[1][2][…] (65 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Magnus von Braun[d]
Маці Emmy von Braun[d]
Жонка Maria von Braun[d]
Дзеці Margrit von Braun[d]
Род дзейнасці фізік, бортынжынер, пісьменнік-дакументаліст, вынаходнік, ваенны
Навуковая сфера ракетабудаванне
Месца працы
Навуковая ступень Doctor of Philosophy in Physics[d] (1934)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Erich Schumann[d]
Вядомы як «бацька» амерыканскай касмічнай праграмы
Партыя
Член у
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вернер Магнус Максіміліян фрайхер фон Браўн (ням.: Wernher Magnus Maximilian Freiherr von Braun; 23 сакавіка 1912, Вірзіц (цяпер Выжыск), правінцыя Позен, Прусія16 чэрвеня 1977, Алегзандрыя, штат Вірджынія, ЗША) — нямецкі канструктар ракетна-касмічнай тэхнікі, заснавальнік сучаснага ракетабудавання, стваральнік першых у гісторыі балістычных ракет. У ЗША ён лічыцца «бацькам» амерыканскай касмічнай праграмы.

Вернер фон Браўн трымае ў руках мадэль «Фау-2»

Вучыўся ў Цюрыхскім і Берлінскім тэхнічных інстытутах, Берлінскім універсітэце.

Галоўны канструктар балістычнай ракеты «Фау-2», якая была выкарыстана для абстрэлу Вялікабрытаніі і Нідэрландаў у час Другой сусветнай вайны.

Адзін з кіраўнікоў ваеннага даследчага ракетнага цэнтра Германіі ў Пенемюндзе (19371945). З 1945 года ў ЗША, дзе ўзначальваў Службу праектавання і распрацоўкі ўзбраення арміі ЗША.

Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны ракеты «Рэдстоўн», ракеты-носьбіты «Юпітэр», «Сатурн», ШСЗ «Эксплорэр», касмічныя караблі «Апалон».

Пасля сыходу з НАСА ў 1972 годзе пражыў усяго пяць гадоў і памёр ад раку.

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 кастрычніка 2015.
  2. а б Wernher von Braun // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118514652 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. https://www.pbs.org/wgbh/americanexperience/features/chasing-moon-wernher-von-braun-and-nazis/
  5. а б в Encyclopedia of Alabama / W. Flynt — 2008.
  6. Garza A. D. L. How Historians Are Reckoning With the Former Nazi Who Launched America's Space Program // Time / N. GibbsNYC: Time Inc., 2019. — ISSN 0040-781X; 2169-1665
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4