Выбары ў Еўрапейскім саюзе
Выгляд
У краінах ЕС праводзяцца розныя выбары. Ва ўсіх краінах Еўрапейскага саюза праходзяць выбары членаў Еўрапейскага Парламента, як правіла ў чацвер, пятніцу, суботу, нядзелю другога тыдня чэрвеня кожныя пяць гадоў. Дэпутаты абіраюцца па нацыянальных правілах. Абіраецца парламент, у некаторых краінах маецца верхняя палата парламента, якая ці прызначаецца (ФРГ), ці абіраецца цалкам (Польшча), ці часткова (Францыя). У Дзяржавах з рэспубліканскай формай кіравання прэзідэнт можа абірацца парламентам (ФРГ), народам (Францыя), ці калі палітычныя партыі дамовяцца (парламентам), калі не (народам), у Ірландыі. У кожнай краіне ёсць абіраемыя прадстаўнікі мясцовага самакіравання, у некаторых раёнах дзе абіраюцца і рэгіянальныя ўрады.
Апошнія выбары ў ЕП былі праведзены 4-7 чэрвеня
[правіць | правіць зыходнік]- 4 чэрвеня 2009г : Нідэрланды і Вялікабрытанія;
- 5 чэрвеня 2009г : Чэхія і Ірландыя;
- 6 чэрвеня 2009г : Італія, Кіпр, Латвія, Славенія, Мальта;
- 7 чэрвеня 2009г : астатнія краіны (Аўстрыя, Бельгія, Балгарыя, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Германія, Грэцыя, Венгрыя, Літва, Люксембург, Польшча, Партугалія, Румынія, Славенія, Іспанія, Швецыя).