Перайсці да зместу

Генры Джозеф Вуд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Генры Джозеф Вуд
англ.: Henry Wood
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 3 сакавіка 1869(1869-03-03)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 жніўня 1944(1944-08-19)[1][2][…] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Walter Cecil Macfarren[d]
Прафесіі дырыжор, кампазітар, выкладчык універсітэта
Інструменты арган[d]
Жанры класічная музыка
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Генры Джозеф Вуд (3 сакавіка 1869, Лондан — 19 жніўня 1944, Хітчын, Хартфардшыр) — англійскі дырыжор. Доктар музыкі Оксфардскага ўніверсітэта (1926).

Вучыўся ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Лондане (1886-88). Дэбютаваў як дырыжор у 1889. З 1895 дырыжыраваў агульнадаступнымі так званымі праменад-канцэртамі (кіраваў імі да апошніх дзён жыцця) і «нядзельнымі» у Лондане. Вуд шмат зрабіў для папулярызацыі сімфанічнай музыкі і развіцця аркестравай культуры ў Англіі: кіраваў сімфанічнымі аркестрамі і музычнымі фестывалямі ў розных гарадах краіны, дырыжыраваў опернымі спектаклямі; гастраляваў у ЗША. З 1923 прафесар Каралеўскай акадэміі музыкі.

Зноскі

  • Cox David The Henry Wood Proms. — London: BBC, 1980. — ISBN 0563176970
  • Jacobs Arthur Henry J. Wood: maker of the Proms. — London: Methuen, 1994. — ISBN 0413693406
  • Orga Ates The Proms. — Newton Abbot, London: David & Charles, 1974. — ISBN 0715366799
  • Sadie Stanley Sir Henry (Joseph) Wood // The New Grove Dictionary of Music and Musicians. — London: Macmillan, 1980. — P. vol. 20.
  • Wood Henry J My Life of Music. — London: Gollancz, 1938.