Гуга Капет (фр.: Hugues Capet, 938 — 24 кастрычніка996) — граф Парыжа (956—996), герцаг заходніх франкаў (956—996), кароль заходніх франкаў, кіраваў у 987—996 гадах. Заснавальнік каралеўскай дынастыі Капетынгаў. Сын герцага Гуга Вялікага і Эдвігі Саксонскай.
Сэнс мянушкі Капет быў ужо ў XIII стагоддзі згублены, верагодна, яна выклікана было якой-небудзь асаблівасцю ў касцюме Гуга (найбольш верагодны галаўны ўбор). У крыніцах сустракаюцца формы: Capito, Caputius, Capetus, Capatus, у XII стагоддзі — Huon Chaped, а ў французскім эпасе (chanson de geste) — Huon Chapet.