Перайсці да зместу

Гурон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гурон
англ.: lake Huron
Возера Гурон у сістэме Вялікіх азёр
Возера Гурон у сістэме Вялікіх азёр
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 177 м
Даўжыня
  • 332 км
Шырыня 245 км
Плошча 59700 км²
Аб’ём 3 538 000 гектаметр кубічны
Найбольшая глыбіня 230 м
Сярэдняя глыбіня 229 м
Басейн
Плошча вадазбору 193 473 км²
Выцякаюць Сент-Клэр
Размяшчэнне
Краіны ЗША, Канада
Гурон (Правінцыя Антарыа)
Гурон
Гурон
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Возера Гурон

Гурон (анг.: Lake Huron) — возера ў ЗША і Канадзе, адно з паўночнаамерыканскіх Вялікіх азёр. Размешчана на ўсход ад возера Мічыган, злучана з ім пралівам Макінак. З пункту гледжання гідраграфіі Мічыган і Гурон утвараюць адзіную сістэму (іх злучае праліў Макінак), але геаграфічна іх прынята лічыць асобнымі азёрамі.

Плошча Гурона — каля 59,6 тыс. км² (другое па плошчы сярод Вялікіх азёр). Вышыня паверхні над узроўнем мора каля 176 м (як і ў Мічыгана), глыбіня да 229 м.

Да возера маюць выхад штаты Мічыган і канадская правінцыя Антарыа. Асноўныя парты на Гуроне — Сагіна, Бі-Сіці, Алпіна (ЗША) і Сарнія (Канада).

Назва возера, уведзеная ва ўжытак французамі, паходзіць ад назвы індзейскага племя гуронаў.

На Гуроне размешчаны Манітулін — самы вялікі востраў у свеце, які знаходзіцца ў прэсным возеры.