Перайсці да зместу

Джэймс Кларк Рос

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Джэймс Кларк Рос
англ.: James Clark Ross
Джон Р. Уідман, партрэт камандзіра Дж. К. Роса
Імя пры нараджэнні англ.: James Clark Ross
Род дзейнасці падарожнік-даследчык, натураліст, ваенна-марскі афіцэр, батанік
Дата нараджэння 15 красавіка 1800(1800-04-15)
Месца нараджэння Лондан, Англія
Дата смерці 3 красавіка 1862(1862-04-03) (61 год)
Месца смерці Эйлсберы, Англія
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька George Ross[d][1][2]
Маці Christian Clark[d][1]
Жонка Anne Coulman[d]
Дзеці James Coulman Ross[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
кавалер ордэна Ганаровага Легіёна

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (11 снежня 1828)

Founder’s Medal[d] (1842)

Вялікі залаты медаль за даследаванні[d] (1843)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сэр Джэймс Кларк Рос (англ.: James Clark Ross; 15 красавіка 1800, Лондан — 3 красавіка 1862, Эйлсберы) — англійскі ваенны марак, палярны даследчык, член Каралеўскага таварыства.

Джэймс Кларк Рос нарадзіўся ў Лондане 15 красавіка 1800 года.

У флот трапіў яшчэ ў 12 гадоў, апынуўшыся на караблі свайго дзядзькі — эксперта па Арктыцы, капітана Джона Роса.

У 1818-33 гадах удзельнічаў у 6 арктычных экспедыцыях па пошуку Паўночна-Заходняга праходу, у тым ліку ў 3 пад кіраўніцтвам У. Э. Пары і ў 2 (1829-33) — свайго дзядзькі Дж. Роса. У час зімоўкі (1830-31) даследаваў паўвостраў Бутыя і адкрыў на яго заходнім узбярэжжы Паўночны магнітны полюс. У 1840-43 гадах здзейсніў на суднах «Эрэбус» і «Тэрар» 3 плаванні ў Антарктыду. Адкрыў частку мацерыка Антарктыды — Зямлю Вікторыі, мора і ледзяны бар'ер, вулканы Эрэбус і Тэрар, вызначыў становішча Паўднёвага магнітнага полюса, але дайшоў толькі да 78°09' паўднёвай шыраты. Яго імем названы бухта, праліў і мыс у Канадскім Арктычным архіпелагу, востраў каля берага Антарктычнага паўвострава, шэльфавы ледавік у Антарктыдзе і мора каля яе берагоў.

Вайсковыя чыны

[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці

[правіць | правіць зыходнік]

Імем Роса, акрамя мора і шэльфавага ледавіка, названыя два вострава ў Антарктыцы (Востраў Роса і Востраў Джэймса Роса), карабель, кратар на Месяцы, места ў Каліфорніі, гара на востраве Кергелен і іншыя.

Зноскі