Дземетрый Фалерскі
Выгляд
Дземетрый Фалерскі | |
---|---|
стар.-грэч.: Δημήτριος ο Φαληρεύς | |
Дата нараджэння | 350 да н.э.[1] ці 360 да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 283 да н.э. |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, філосаф, бібліятэкар |
Навуковая сфера | філасофія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дземетрый Фалерскі (стар.-грэч.: Δημήτριος Φαληρεύς, 350-283 да н.э.) — старажытнагрэчаскі афінскі дзяржаўны дзеяч і філосаф-перыпатэтык.
Вучань Тэафраста. У 317-307 гадах - абсалютны кіраўнік (эпімелет) Афін; з 297 пры двары Пталамея I Сатэра, адзін з заснавальнікаў Александрыйскай бібліятэкі і Мусеёна. Сабраў і запісаў байкі Эзопа, як паведамляе Дыяген Лаэрцкі.