Дзмітрый Якаўлевіч Лапцеў
Выгляд
Дзмітрый Якаўлевіч Лапцеў | |
---|---|
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, ваенны |
Дата нараджэння | 1701 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 20 (31) студзеня 1771 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расійская імперыя |
Дзмітрый Якаўлевіч Лапцеў (руск.: Дми́трий Я́ковлевич Ла́птев, 1701 — 1771) — расійскі даследчык Арктыкі. Віцэ-адмірал (1762).
На флоце з 1718 года. З 1736 года кіраваў адным з паўночных атрадаў Другой Камчацкай эскпедыцыі. У 1739-42 гадах даследаваў узбярэжжа паміж вусцем ракі Лена і мысам Вялікі Баранаў, у 1741-42 гадах правёў здымку рэк Вялікі Анюй і Анадыр. Па заканчэнні экспедыцыі да 1762 года служыў на Балтыйскім флоце. Імем Лапцева названы мыс у дэльце ракі Лена, праліў, у гонар Дз. Я. і Х. П. Лапцевых названа мора Лапцевых.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).