Добра быць ціхоняй
Добра быць ціхоняй | |
---|---|
The Perks of Being a Wallflower | |
Жанр |
драма меладрама |
Рэжысёр | Стывен Чбоскі |
Прадзюсар |
Ліэн Халфан Расел Сміт Джон Малкавіч |
Сцэнарыст |
Раман: Стывен Чбоскі Адаптацыя: Стывен Чбоскі |
У галоўных ролях |
Логан Лерман Эма Уотсан Эзра Мілер |
Аператар | Эндру Дан |
Кампазітар | Майкл Брук |
Кінакампанія |
Summit Entertainment Mr. Mudd |
Працягласць | 102 хвіл. |
Бюджэт | 13 млн $ |
Зборы | 33,4 млн $[1] |
Краіна | ЗША |
Мова | англійская |
Год | 2012 |
IMDb | ID 1659337 |
Афіцыйны сайт (англ.) |
«Добра быць ціхоняй» (англ.: The Perks of Being a Wallflower) — амерыканская кінастужка, экранізацыя аднайменнага эпісталярнага рамана Стывена Чбоскі, які выступіў таксама ў якасці рэжысёра стужкі. Прэм’ера адбылася на кінафестывалі ў Таронта 8 верасня 2012 года. Карціна атрымала прэмію «Незалежны дух» за найлепшы дэбютны фільм і патрапіла ў дзясятку найлепшых фільмаў года па версіі Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі ў фільме разгортваюцца з 25 жніўня 1991 па 22 чэрвеня 1992 года. Эпілог — 23 жніўня 1992 г.
Галоўны герой — Чарлі, сарамлівы і эмацыйны падлетак. Пасля смерці двух блізкіх для яго людзей, цёткі Хелен і лепшага сябра Майкла, ён знаходзіцца ў дэпрэсіўным стане. Аднойчы зайшоўшы ў клас, Чарлі чуе гутарку аднакласніц пра аднаго хлопца, які ўмее слухаць і разумець. Да таго ж ён не пераспаў ні з адной з іх на вечарынцы, хоць у яго была такая магчымасць. Даведаўшыся адрас гэтага хлопца, Чарлі пачаў пісаць яму лісты, выкладаючы свае перажыванні і думкі, не ўказваючы свайго адрасу, а імёны змяняў на іншыя і падобныя.
Чарлі распавядае пра дзіўнае самагубства свайго лепшага сябра Майкла, новым сябру ў асобе настаўніка англійскай мовы, сястры і яе хлопцу, сям'і. Пазней Чарлі распавядае пра Патрыка, які наведвае разам з ім урокі працы. Патрыка ўсе называлі «Ніяк».
Праз некаторы час Чарлі знаёміцца з Сэм на школьным футболе, пазней ён даведваецца, што яна — зводная сястра Патрыка. Чарлі распавядае Сэм пра свае пачуцці, але ў Сэм ёсць хлопец Крэйг, і яна раіць забыць пра яе. Тады Патрык расказвае Чарлі пра адносіны паміж хлопцамі і дзяўчынамі. Патрык і Сэм знаёмяць Чарлі з Бобам і ўсёй тусоўкай. Чарлі супраць сваёй волі спрабуе наркотыкі.
Жыццё галоўнага героя моцна змяняецца пасля гэтых знаёмстваў. У Чарлі з'яўляецца першы сексуальны вопыт з Мэры-Элізабет, але, нажаль, ён не можа забыць Сэм. Патрык распавядае, што ён гей і ён сустракаецца з Брэдам. Пазней іх адносіны спыняюцца, паколькі бацька Брэда заспеў іх разам.
Аднойчы сябры Брэда падстаўляюць «падножку» Патрыку, і той падае навідавоку ўсёй сталовай. Завязваецца бойка, сведкай якой з'яўляецца Чарлі. Ён адключыўся, а калі апамятаўся, то ўбачыў, што ён выратаваў Патрыка. Сяброўства Чарлі і кампаніі Сэм і Патрыка аднаўляецца. Сэм і Патрык заканчваюць школу і пераяжджаюць вучыцца ў іншы горад. У апошні вечар Сэм і Чарлі цалуюцца, тым самым прызнаўшыся адзін аднаму ў пачуццях. На фоне перажыванняў з-за ад'езду сяброў Чарлі зноў успамінае цётку Хелен і вінаваціць сябе ў яе смерці. Псіхіка Чарлі не вытрымлівае, і ў юнака здараецца нервовы зрыў. У бальніцы Чарлі згаджаецца на заняткі з псіхолагам і ўсё больш успамінае сваё дзяцінства.
У канцы фільма Чарлі, Сэм і Патрык праязджаюць пад тым самым тунэлем, які стаў для іх часткай сябе і часткай вечнасці.
Акцёрскі састаў
[правіць | правіць зыходнік]У ролях | Персанаж | |
---|---|---|
Логан Лерман | Чарлі - сын місіс Кельмекіс і містара Кельмекіса, брат Крыса і Кэндзіс, пляменнік цёткі Хелен, які быў лепшы сябар Майкла. Цяпер закаханы ў Сэм і сустракаецца з ёй. | |
Эма Уотсан | Сэм - зводная сястра Патрыка (па маці), былая дзяўчына Крэйга. Сустракаецца з Чарлі. | |
Эзра Мілер | Патрык - зводны брат Сэм (па маці). Патрык - гей, былы хлопец Брэда. | |
Мэй Уітман | Мэры-Элізабет - будыстка і панк, першая дзяўчына Чарлі, неўзаемна закаханая ў яго, лепшая сяброўка Эліс. | |
Эрын Вільхельмі | Эліс - лепшая сяброўка Мэры-Элізабет. Эліс з багатай сям'і. Гэта дзяўчына любіць вампіраў і жадае здымацца ў кіно. | |
Джулія Гарнер | С'юзан - старая сяброўка Чарлі, але ў апошні час яны не маюць зносін. | |
Джоні Сіманс | Брэд - гей, былы хлопец Патрыка. | |
Рыс Томпсан | Крэйг - былы хлопец Сэм. | |
Пол Рад | містар Андэрсан - настаўнік англійскай літаратуры. | |
Том Савіні | містар Калахан - настаўнік працы. | |
Кейт Уолш | місіс Кельмекіс - жонка містара Кельмекіса, маці Крыса, Чарлі і Кэндзіс. | |
Дылан Мак-Дермат | містар Кельмекіс - муж місіс Кельмекіс, бацька Крыса, Чарлі і Кэндзіс. | |
Мелані Лінскі | Хелен - цётка Крыса, Чарлі і Кэндзіс. | |
Зейн Хольц | Крыс - сын містара і місіс Кельмекіс, старэйшы брат Чарлі і Кэндзіс, пляменнік цёткі Хелен, студэнт універсітэта. | |
Ніна Добраў | Кэндзіс — дачка Кельмекісаў, сястра Чарлі і Крыса, пляменніца цёткі Хелен, дзяўчына Дэрэка. |
Арыгінальны саўндтрэк (OST)
[правіць | правіць зыходнік]The Perks of Being a Wallflower (Original Motion Picture Soundtrack) | |
---|---|
Саўндтрэк Michael Brook[d] | |
Дата выпуску | 1 жніўня 2012 |
Жанр | Рок, поп-рок, софт-рок, поп, нью-вэйв |
Працягласць | 103 хв. |
Краіна | |
Лэйбл | Atlantic Recording Corporation |
|
|
№ | Назва | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «Could It Be Another Change?» | The Samples | 3:27 |
2. | «Come On Eileen» | Dexys Midnight Runners | 4:12 |
3. | «Tugboat» | Galaxie 500 | 3:54 |
4. | «Temptation» | New Order | 5:22 |
5. | «Evensong» | The Innocence Mission | 3:40 |
6. | «Asleep» | The Smiths | 4:10 |
7. | «Low» | Cracker | 4:34 |
8. | «Teen Age Riot» | Sonic Youth | 6:57 |
9. | «Dear God» | XTC | 3:36 |
10. | «Pearly-Dewdrops' Drops» | Cocteau Twins | 4:10 |
11. | «Charlie's Last Letter» | Michael Brook | 1:48 |
12. | «Heroes» | David Bowie | 6:08 |
Арыгінальная музыка (Score)
[правіць | правіць зыходнік]The Perks of Being a Wallflower (Original Motion Picture Score) | |
---|---|
Саўндтрэк Michael Brook[d] | |
Дата выпуску | 25 верасня 2012 |
Жанр | Score |
Працягласць | 103 хв. |
Краіна | |
Лэйбл | Lionsgate Records |
|
|
№ | Назва | Музыка | Працягласць |
---|---|---|---|
1. | «First Day» | Michael Brook | 2:32 |
2. | «Home Again» | Michael Brook | 1:40 |
3. | «Charlie Speaks» | Michael Brook | 2:03 |
4. | «Candace» | Michael Brook | 1:46 |
5. | «Charlie's Gifts» | Michael Brook | 0:55 |
6. | «Kiss Breakdown» | Michael Brook | 5:12 |
7. | «Acid» | Michael Brook | 3:12 |
8. | «Charlie's First Kiss» | Michael Brook | 3:34 |
9. | «Shard» | Michael Brook | 2:47 |
Здымкі
[правіць | правіць зыходнік]- Здымкі праходзілі ў Пітсбургу з 9 мая па 29 чэрвеня 2011 года.[3]
- Трэйлер фільма быў прадстаўлены на MTV Movie Awards, 3 чэрвеня 2012 у Лос-Анджэлесе.
Зноскі
- ↑ The Perks of Being a Wallflower — Worldwide
- ↑ а б Movie Walker Праверана 7 ліпеня 2020.
- ↑ Movie Filming In Pittsburgh Wants To Make Your Car A Star Архівавана 5 жніўня 2012.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт фільма(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2012. Праверана 3 кастрычніка 2014.
- «Добра быць ціхоняй» на сайце «Internet Movie Database» (англ.)
- «Добра быць ціхоняй» на сайце «Rotten Tomatoes» (англ.)
- «Добра быць ціхоняй» на сайце «Metacritic» (англ.)
- Добра быць ціхоняй на сайце «Box Office Mojo» (англ.)
- Добра быць ціхоняй на сайце «AllMovie» (англ.)
- «Добра быць ціхоняй» (англ.) на сайце Твітэр