Дызентэрыйная амёба
Выгляд
Дызентэрыйная амёба | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Entamoeba histolytica Schaudinn, 1903 | |||||||||||||||||||
|
Дызентэрыйная амёба (Entamoeba histolytica) — від прасцейшых тыпа Amoebozoa.
Асаблівасці біялогіі
[правіць | правіць зыходнік]Пашырана на ўсім зямным шары, узбуджальнік амёбнай дызентэрыі.
Мае адно ядро, перамяшчаецца з дапамогай псеўдаподыяў. Размнажэнне бясполае, дзяленнем папалам. Утварае цысты.
Адрозніваюць тканкавую форму (20—40 мкм у дыяметры), якая жыве ў сценцы тоўстага кішэчніка, дзе ўтварае глыбокія язвы, і кішачную (да 25 мкм), што паразітуе ў поласці тоўстага кішэчніка і не парушае яго функцыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Заяц Р. Г. Дызентэрыйная амёба // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.