Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера
Выгляд
Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера (FSU Jena) | |
---|---|
Friedrich-Schiller-Universität Jena | |
Арыгінальная назва | Friedrich-Schiller-Universität Jena |
Міжнародная назва | Friedrich Schiller University of Jena |
Заснаваны | 1558 |
Тып | Дзяржаўны |
Рэктар | Клаўс Дыке |
Студэнты | 19 284 (лета 2008) |
Прафесары | 338 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Ена, Цюрынгія, Германія |
Сайт | www.uni-jena.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Енскі ўніверсітэт імя Фрыдрыха Шылера (ням.: Friedrich-Schiller-Universität Jena, скар. FSU Jena; лац. Alma mater jenensis) — вядомы ўніверсітэт у невялікім Цюрынгскім гарадку Ена. У 1934 годзе атрымаў імя нямецкага пісьменніка Фрыдрыха Шылера.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню ідэя стварэння ўніверсітэта ў Ене прыйшла курфюрсту Іаану-Фрыдрыху Вялікадушнаму ў 1547 годy, калі ён быў захоплены імператарам Карлам V. План быў рэалізаваны трыма яго сынамі. 2 лютага 1558 г. імператар Фердынанд I сваёй граматай пацвердзіў заснаванне ўніверсітэта ў Ене.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]У Енскім універсітэце навучанне праводзіцца на дзесяці факультэтах:
- тэалагічным;
- юрыдычным;
- эканамічным;
- філасофскім;
- сацыяльных і паводніцкіх навук;
- матэматыкі і інфарматыкі;
- фізіка-астранамічным;
- хіміка-геалагічным;
- біёлага-фармацэўтычным;
- медыцынскім.