Залаты партыйны знак НСДАП
Залаты партыйны знак НСДАП | |||
---|---|---|---|
Goldenes Parteiabzeichen der NSDAP | |||
|
|||
Арыгінальная назва | Goldenes Parteiabzeichen der NSDAP | ||
Краіна | Трэці Рэйх | ||
Тып | Нагрудны знак | ||
Каму ўручаецца | Асобам, якія ўвайшлі ў лік першых 100 тысяч сяброў НСДАП і былі ў ёй бесперапынна з 1925 года, альбо тым, хто маюць розныя дасягненні перад нацыскім рухам і ягонымі мэтамі | ||
Дата заснавання | 1933 год | ||
Статус | не ўручаецца | ||
Статыстыка ўзнагароджанняў | |||
Колькасць |
100,000 (першыя сябры НСДАП) 22,282 (за асабістыя заслугі, без уліку ўзнагароджаных асабіста Гітлерам) |
||
Характарыстыкі | |||
Памеры |
30.5 мм 24 мм |
||
Чарговасць узнагарод | |||
Старэйшая | Brunswick Rally Badge[d] | ||
Малодшая | Звычайны партыйны знак НСДАП | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Залаты партыйны знак НСДАП (ням.: Goldenes Ehrenzeichen der NSDAP. Goldenes Ehrenzeichen der NSDAP) — знак узнагароды найстарэйшых сяброў нацысцкай партыі.
Гісторыя значка
[правіць | правіць зыходнік]Афіцыйная назва — Залаты ганаровы знак НСДАП. 9 лістапада 1933 года па наказу Адольфа Гітлера з нагоды адзначэння дзясятай гадавіны Піўнога путчу. Залатым знакам павінны былі быць узнагароджаныя першыя 100 000 сяброў партыі, якія былі ў ёй бесперапынна з 1925 года.
Таксама знакам маглі быць узнагароджаны асобы, якія не з’яўляюцца сябрамі НСДАП, але маюць выдатныя заслугі перад рухам і служаць дасягненню яго мэт. Такім чынам былі ўхваленыя толькі 20,487 мужчын і 1,795 жанчын (не ўлічваючы асоб, узнагароджаных асабіста Гітлерам).[1]
Пры ўзнагароджанні старога сябра партыі («старога змагара») на адваротным боку значка ставіўся партыйны нумар, а пры ўзнагароджанні за асабістыя заслугі (па меркаванні Адольфа Гітлера) на зваротным боку значка ставіліся ініцыялы «A. H.» і дата ўзнагароджання.
Вянок вакол значка зроблены з золата. Знак уручаўся двух памераў: 30,5 мм для ўніформы і ўрачыстых выпадкаў і 24 мм для паўсядзённай адзежы.
У знака таксама мелася мянушка — «Залаты фазан». Пасля таго як Адольф Гітлер прыйшоў да улады ў 1933 годзе, адбыўся наплыў заяў ад насельніцтва ўступіць у шэрагі нацысцкай партыі.
Партыйны знак Адольфа Гітлера меў нумар «1». Ён аддаў яго Магдзе Гебельс у сваім бункеры за некалькі гадзін да самазабойства.
У 2005 годзе копія (па іншых звестках — арыгінал) залатога партыйнага знака А. Гітлера за нумарам «1» была скрадзеная з выстаўкі, прысвечанай 60-й гадавіне сканчэння Другой сусветнай вайны ў Расіі[2].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Angolia 1989, pp. 178—179.
- ↑ Jeremy Page, Luba Vinogradova Trophy hunter steals Hitler badge // Times, 19.11.2005
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Angolia, John. For Führer and Fatherland: Political & Civil Awards of the Third Reich. — R. James Bender Publishing, 1989. — ISBN 978-0-912-13816-9.
- Doehle, Heinrich. Medals & Decorations of the Third Reich: Badges, Decorations, Insignia. — Reddick Enterprises, 1995. — ISBN 0962488348.
- Lumsden, R. (2001). Medals and Decorations of Hitler’s Germany. Osceola, Wisconsin: MBI Publishing Company
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Залаты партыйны знак Архівавана 24 верасня 2015.
- Залаты партыйны знак НСДАП