Кальман Галіцкі
Коломан Галіцкі | |
---|---|
венг.: Kálmán Árpád-házi | |
| |
Дата нараджэння | не раней за 1207 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1241 |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | палітык |
Бацька | Андраш II[1] |
Маці | Гертруда Меранская[d][1] |
Жонка | Salomea of Poland[d][2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Кальман, Коломан (каля 1208 – каля 1241) – прынц Венгрыі, сын Андраша II Арпада, князь Галіцкі, герцаг Славонскі і Харвацкі, кароль белых русінаў[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1211 годзе Андраш II у саюзе з Лешкам Белым і валынскімі князямі пасадзіў на галіцкае княжэнне Даніла Рамановіча. Але пасля адыходу венграў галіцкія баяры выгналі Рамановічаў. Тады Андраш II у саюзе з Лешкам захапіў Галіч у 1214 годзе і пасадзіў там свайго сына Кальмана. Андраш II звярнуўся да папы Інакенція III з просьбай каранаваць Кальмана галіцкай каронай і ўмацаваць яго статус уніяй галіцкай праваслаўнай царквы з каталіцкай, што і было зроблена ў 1215 годзе.
Мсціслаў Уладзіміравіч пачаў пагражаць княжэнню Кальмана ў 1215 годзе. Пасля крыжовага паходу ў Палестыну ў 1219 годзе, Мсціслаў заключыў саюз з Данілам Рамановічам і заняў Галіч. Вясной 1221 года ён ізноў уварваўся ў Галіцыю і разбіў венграў. Кальман скінуты з пасад, але Андраш II заключыў мір з Мсціславам, і Коламан стаў герцагам Харвацкім і Славонскім.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Lundy D. R. The Peerage
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ А.В. БЕЛЫ, А.Ю. ЛАТЫШОНАК. [https://libr.msu.by/bitstream/123456789/14200/1/5181n.pdf ВЕНГЕРСКА-БЕЛАРУСКІЯ ДАЧЫНЕННІ СЯРЭДНЕВЯКОЎЯ I РАННЯГА НОВАГА ЧАСУ].