Кантэйнерызацыя
Кантэйнерызацыя (віртуалізацыя на ўзроўні аперацыйнай сістэмы, кантэйнерная віртуалізацыя, зонавая віртуалізацыя[1]) - метад віртуалізацыі, пры якім ядро аперацыйнай сістэмы падтрымлівае некалькі ізаляваных экзэмпляраў прасторы карыстальніка замест аднаго. Гэтыя экзэмпляры (звычайна называны кантэйнерамі або зонамі) з пункту гледжання працэсаў, што выконваюцца ў іх, ідэнтычныя асобнаму экзэмпляру аперацыйнай сістэмы. Для сістэм на базе Unix гэтая тэхналогія падобная на палепшаную рэалізацыю механізму chroot. Ядро забяспечвае поўную ізаляванасць кантэйнераў, таму праграмы з розных кантэйнераў не могуць уплываць адна на адну.
У адрозненні ад апаратнай віртуалізацыі, пры якой эмулюецца апаратнае асяроддзе і можа быць запушчаны шырокі спектр гасцявых аперацыйных сістэм, у кантэйнеры можа быць запушчаны экзэмпляр аперацыйнай сістэмы толькі з тым жа ядром, што і ў хоставай аперацыйнай сістэмы (усе кантэйнеры вузла выкарыстоўваюць агульнае ядро). Пры кантэйнерызацыі адсутнічаюць дадатковыя рэсурсныя накладныя выдаткі на эмуляцыю віртуальнага абсталявання і запуск паўнавартаснага экзэмпляра аперацыйнай сістэмы, характэрныя пры апаратнай віртуалізацыі.
Існуюць рэалізацыі, арыентаваныя на стварэнне практычна паўнавартасных экзэмпляраў аперацыйных сістэм (Solaris Containers, кантэйнеры Virtuozzo, OpenVZ ), так і варыянты, якія факусуюцца на ізаляцыі асобных сэрвісаў з мінімальным аперацыйным асяроддзем (jail, Docker).
Рэалізацыі
[правіць | правіць зыходнік]Механізм | Аперацыйная сістэма | Ліцэнзія | Дата выпуску | Асаблівасці | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Ізаляцыя файлавай сістэмы | Квоты на прастору захоўвання | Ліміты на ўвод-вывад | Ліміты на памяць | Квоты ЦПУ | Ізаляцыя сеткі | Жывая міграцыя | ||||
chroot | убудавана ў большасць Unix-падобных аперацыйных сістэм | у залежнасці ад ліцэнзіі на аперацыйную сістэму | 1982 | Часткова | Не | Не | Не | Не | Не | Не |
Docker | Linux, FreeBSD, Windows, macOS | Apache 2.0 | 2013 | Так | Так | Так | Так | Так | Так | Не |
Solaris Containers | Solaris, OpenSolaris | CDDL | 01/2005 | Так | Так | Не | Так | Так | Так[2] | Не[3] |
FreeVPS | Linux | GNU GPL | - | Так | Так | Не | Так | Так | Так | Не |
iCore Virtual Accounts | Windows XP | Прапрыетарнае | 06/2008 | Так | Так | Не | Не | Не | Так | Не |
Linux-VServer |
Linux | GNU GPL v.2 | - | Так | Так | Так | Так | Так | Так[4] | Не |
LXC |
Linux | GNU GPL v.2 | 2008 | Так | Не | Так | Так | Так | Так | Не |
OpenVZ | Linux | GNU GPL v.2 | 2005 | Так | Так | Так[5] | Так | Так | Так[6] | Так |
Virtuozzo Containers | Linux, Microsoft Windows | Прапрыетарнае | - | Так | Так | Так[7] | Так | Так | Так[6] | Так |
FreeBSD Jail | FreeBSD | BSD | 03/2000 | Так | Так | Не | Так | Часткова | Так | Не |
sysjail | OpenBSD, NetBSD | BSD | - | Так | Не | Не | Не | Не | Так | Не |
WPAR | AIX | Прапрыетарнае | 10/2007 | Так | Так | Так | Так | Так | Так[8] | Так[9] |
Зноскі
- ↑ В Solaris
- ↑ Кантэйнеры Solaris 10 маюць ізаляваную сетку, калі пэўны NIC прыпісваецца кантэйнеру ("exclusive IP"). Сетка не ізаляваная, але віртуалізаваная, гэта значыць кожнае віртуальнае асяроддзе мае свой IP-адрас, брандмаўэр і так далей. Ізаляцыя сеткі павінна дасягацца на апаратным узроўні. У OpenSolaris ізаляцыя сеткі рэалізаваная, гл. OpenSolaris Network Virtualization and Resource Control и Архивированная копия(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2008. Праверана 1 чэрвеня 2010..
- ↑ Рэалізавана халодная міграцыя.
- ↑ Сетка ізалявана.
- ↑ Даступная ў ядры 2.6.18-028stable021.
- ↑ а б Сетка не ізаляваная, а віртуалізаваная, гэта значыць кожнае віртуальнае асяроддзе мае свой IP-адрас, файрвол і гэтак далей. Ізаляцыя сеткі не падтрымліваецца і павінна быць рэалізавана на апаратным узроўні.
- ↑ С версии 4.0, январь 2008.
- ↑ З версіі TL 02. Глядзі [1] Архівавана 1 сакавіка 2012..
- ↑ См. [2] Архівавана 8 ліпеня 2017.