Перайсці да зместу

Капліца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Капліцы ў Вавелі
Капліцы з в. Каралеўцы, Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту

Каплі́ца, капэ́ла (ад познелац.: capella, cappella памяншальнае ад познелац.: сарра (capa) капа, від убору каталіцкіх святароў, першапачаткова — плашч-накідка) — хрысціянская культавая пабудова, прызначаная для рэлігійных набажэнстваў і малітваў. Можа быць як асобным будынкам, так і часткай больш значнага комплекса. Да Рэфармацыі капліца ўяўляла сабою месца для набажэнстваў, якое было дапаможным або належала нейкай асобе ці арганізацыі.

Ва ўсходняй хрысціянскай традыцыі капліца ўяўляе сабой невялічкую царкву (часта без алтара) або нават просты слуп з абразом.

У заходняй традыцыі хрысціянства, а таксама ў грэка-каталікоў капліца нярэдка ўяўляе сабой паўнавартасны храм (з алтаром) і магчымасцю рэлігійных службаў у ім.

  • Каплі́ца // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.