Перайсці да зместу

Каралеўства Партугалія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Цяпер Рэспубліка Партугалія
Каралеўства Партугалія
Reino de Portugal
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Гімн: O Hino da Carta
Каралеўства Партугалія ў 1561 годзе
Каралеўства Партугалія ў 1561 годзе
< 
 >
 >
1139 — 1910

Сталіца Каімбра, Лісабон¹[1]
Мова(ы) партугальская
Афіцыйная мова партугальская мова
Рэлігія каталіцызм
Грашовая адзінка Партугальскі дзінхейра (1139-1433)
Партугальскі рэал (1433-1910)
Насельніцтва
  • каля 400 000 чал. (1139)
  • каля 1 000 000 чал. (XV стагоддзе)
  • каля 1 250 000 ± 300 000 чал. (XVI стагоддзе)
  • 2 900 000 чал. (1800)
  • каля 5 000 000 чал. (1900)
  • 5 016 000 чал. (1910)
  • 5 400 000 чал. (1910)
Форма кіравання Манархія (першапачаткова абсалютная, пазней - канстытуцыйная)
Кароль
 • 1139–1185 Афонсу I
 • 1908–1910 Мануэл II
Гісторыя
 • 18081814 Вайна на Пірынейскім паўвостраве
 • 1815 Бразільскі сюзерэнітэт
 • 12 кастрычнікa Незалежнасць Бразіліі
 • 26 ліпеня - 5 кастрычніка 1910 рэвалюцыя

Партугальскае каралеўства — манархічны перыяд у гісторыі Партугаліі, які доўжыўся 771 год — з 26 ліпеня 1139 па 5 кастрычніка 1910 года, калі краіна афіцыйна мела статус каралеўства. Партугальскае царазабойства 1908 года прывяло да народных смут, якія завяршыліся рэвалюцыяй 1910, пасля якой узнікла Першая Партугальская рэспубліка. Паралельна існаванню еўрапейскага каралеўства, партугальцы таксама стварылі вялізарную каланіяльную імперыю ў Азіі, Афрыцы і Амерыцы. За перыяд паміж 1139—1910 гадамі ў краіне змянілася пяць дынастый.

Працэс ўсталявання манархіі ў Партугаліі заняў не адно стагоддзе, а ліквідавана яна была ўсяго за два гады (1908—1910). Падчас Рэканкісты на Іберыйскім паўвостраве партугала-галісійскія этнічныя супольнасці раманскага паходжання змаглі кансалідавацца і стварыць Першае графства Партугалія (8681071). Падчас складаных дзяржаваўтваральных працэсаў яго паступова паглынае Другое графства Партугалія (1093—1139). Дзякуючы паспяховаму наступу, тэрыторыя графства ўвесь час пашыраецца на поўдзень за кошт маўрытанскіх уладанняў. У выніку 26 ліпеня 1139 года Партугалія абвяшчае сябе каралеўствам, а першым каралём становіцца Афонсу I Вялікі. Сталіцай каралеўства доўгі час быў горад Порту, з 1255 года — Лісабон.

Зноскі

  1. ¹ Сталіца перайшла ў Рыа-дэ-Жанейра 1808–1815 падчас першай дынастыі размешчана ў Каімбра з 1139–1255 гады.