Перайсці да зместу

Караліна Мацільда Вялікабрытанская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караліна Мацільда Вялікабрытанская
каралева-кансорт Даніі[d]
1766 — 1772
Папярэднік Juliana Maria of Brunswick-Wolfenbüttel[d]
Пераемнік Marie of Hesse-Kassel[d]

Нараджэнне 11 (22) ліпеня 1751
Смерць 10 мая 1775(1775-05-10)[1][2][…] (23 гады)
Месца пахавання
Род Гановерская дынастыя
Бацька Фрэдэрык, прынц Уэльскі[d]
Маці Аўгуста Саксен-Гоцкая[d]
Муж Крысціян VII[3]
Дзеці Фрэдэрык VI і Луіза Аўгуста Дацкая[d]
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караліна Мацільда (англ.: Caroline Matilda of Great Britain, дацк.: Caroline Mathilde; 11 ліпеня 1751 — 10 мая 1775) — жонка караля Даніі Крысціяна VII, сястра караля Вялікабрытаніі Георга III.

Караліна Мацільда

Дачка прынца Уэльскага Фрэдэрыка і Аўгусты Саксен-Гоцкай, Караліна з’явілася на свет праз тры месяцы пасля смерці бацькі.

Выдадзена замуж за караля Даніі, свайго стрыечнага брата, у 15-гадовым узросце ў 1766 годзе.

У 1768 годзе нарадзілася яе першае дзіця, кронпрынц Фрэдэрык (будучы кароль Фрэдэрык VI). Калі Крысціян VII, які пакутаваў ад псіхічнай хваробай, стаў адносіцца да Караліны няўважліва, 18-гадовая каралева аказвала ўвагу прыдворнаму ўрачу немцу Струэнзэ, з якім цесна звязаны яе далейшы лёс. У 1771 годзе нарадзілася яе дачка Луіза Аўгуста, бацькам якой лічылі Струэнзэ. Скарыстаўшыся сувяззю з каралевай і пасіўнасцю псіхічнахворага караля, фаварыт правёў у Даніі шэраг рэформ, якія насілі смелы і прагрэсіўны ў цэлым характар, аднак ушчамлялі самалюбства дацкай арыстакратыі і народа (напрыклад, афіцыйнай мовай уводзілася нямецкая).

У 1772 годзе Струэнзэ ў выніку дзяржаўнага перавароту быў зрынуты і пакараны смерцю. Каралева з шасцімесячнай дачкой Луізай была арыштавана і зняволена ў крэпасці; затым паводле прысуда адмысловай камісіі яна была разведзена з мужам. Георг III настаяў на тым, каб датчане вызвалілі і выслалі з краіны яго «злачынную» сястру.

Караліна памерла ва ўзросце 23 гадоў ад шкарлятыны ў Цэле, уладанні Гановерскай дынастыі ў Германіі, прызначаным яе рэзідэнцыяй паводле пагаднення паміж англійскім і дацкім урадамі. Луіза засталася ў Даніі, выхоўвалася як законная прынцэса і была выдадзена замуж за далёкага сваяка дынастыі, герцага Аўгустэнбургскага.

Вобраз у мастацтве

[правіць | правіць зыходнік]

У ролі Караліны Мацільды выступалі Мэдлін Кэрал (фільм «Дыктатар», 1935) і Алісія ВікандэрКаралеўскі раман», 2012).

  1. Caroline Mathilde von Dänemark // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Caroline Matilda Hanover, Princess of Great Britain and Ireland // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.