Карл III (кароль Іспаніі)
Карл III (ісп.: Carlos III; 20 студзеня 1716, Мадрыд, Іспанія — 14 снежня 1788, Мадрыд, Іспанія) — кароль Іспаніі з 1759 года па сваю смерць, герцаг Пармскі пад імем Карл I з 1731 па 1734 гады, кароль Неапаля і Сіцыліі пад імем Карл VII з 1734 па 1759 гады, адносіцца да сям’і Бурбонаў. Карлас быў сынам Філіпа V і яго другой жонкі, Елізаветы Фарнезэ, а таксама стрыечным братам Людовіка XV. Прадстаўнік прасветніцкага абсалютызму, ён правёў эфектыўныя рэформы дзяржаўнага кіравання і эканомікі.
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Карл дзякуючы намаганням сваёй маці, апошняй у доме Фарнезэ, быў прызнаны герцагам Пармы, а таксама спадчыннікам яе бяздзетных сваякоў, гэта значыць кіраўнікоў П’ячэнцы і Тасканы. Бабуля Карла, Даратэя Сафія Нойбургская, стала рэгентам у гэтых уладаннях.
У 1734 годзе Карл авалодаў Неапалем і Сіцыліяй і, паводле Венскага трактата 1735 года, быў прызнаны іх каралём, аднак быў прымушаны адмовіцца ад астатніх італьянскіх уладанняў на карысць свайго брата Філіпа, а таксама Франца Стэфана Латарынгскага, ад першага з якіх паходзяць Пармскія Бурбоны.
Знаходзячыся пад уплывам ідэй асветнікаў і свайго міністра Бернарда Танучы, Карл правёў у Неапалі цэлы шэраг рэформ, які здабылі яму вялікую папулярнасць.
Спадчына
[правіць | правіць зыходнік]Да 200-годдзя з дня смерці Карла III, у 1988 годзе ў Іспаніі былі выпушчаныя паштовая марка і паштовы блок вартасцю ў 45 песетаў. У гонар караля названы адзін з універсітэтаў у Мадрыдзе.
Зноскі
- ↑ а б Lynch J. Charles III // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Lundy D. R. Carlos III de Borbón, Rey de España // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Carlos III // Diccionario biográfico español — Real Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Bourbons of Naples — London: Faber & Faber, 2009. — P. 226. — ISBN 978-0-571-24901-5
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ а б Union List of Artist Names — 2018. Праверана 22 мая 2021.
- ↑ а б в г д е Lundy D. R. The Peerage
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ferrer del Rio (1856). Historia del reinado de Carlos III. Madrid.
- Acton, Sir Harold (1956). The Bourbons of Naples, 1734—1825. London: Methuen.
- Lynch, John (1989). Bourbon Spain, 1700—1808. Oxford: Basil Blackwell.
- Petrie, Sir Charles (1977). King Charles III of Spain: An Enlightened Despot. London: Constable.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Карл III (кароль Іспаніі) на Вікісховішчы |
- Каралі іспанскія
- Каралі сіцылійскія
- Нарадзіліся 20 студзеня
- Нарадзіліся ў 1716 годзе
- Нарадзіліся ў Мадрыдзе
- Памерлі 14 снежня
- Памерлі ў 1788 годзе
- Памерлі ў Мадрыдзе
- Пахаваныя ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
- Іспанскія Бурбоны
- Кавалеры ордэна Святога Духу
- Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
- Асобы
- Кіраўнікі Неапалітанскага каралеўства
- Герцагі Пармскія
- Каралі Абедзвюх Сіцылій
- Кіраўнікі XVIII стагоддзя