Карына Харфух
Карына Харфух | |
---|---|
ням.: Corinna Harfouch | |
Імя пры нараджэнні | ням.: Corinna Meffert |
Род дзейнасці | тэатральная актрыса, кінаактрыса, актрыса агучвання |
Дата нараджэння | 16 кастрычніка 1954[1][2][…] (70 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Муж | Michael Gwisdek[d] |
Дзеці | Johannes Gwisdek[d] і Robert Gwisdek[d] |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карына Харфух (ням.: Corinna Harfouch, нар. 16 кастрычніка 1954) — нямецкая актрыса.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў горадзе Зуль, Цюрынгія, у сям’і настаўніка. Пасля вучобы на медсястру ў 1976 годзе прыступіла да вучобы на інжынера тэкстыльнай прамысловасці ў Тэхнічным універсітэце Дрэздэна. З 1978 па 1981 год вучылася на акцёрскім факультэце Акадэміі драматычных мастацтваў «Эрнст Буш» у Берліне. Яшчэ падчас вучобы грала ў тэатры.
Сваю першую галоўную ролю ў кіно выканала ў 1988 годзе ў фільме «Актрыса» пра тэатральную актрысу, якая ў перыяд нацыянал-сацыялізму выдавала сябе за яўрэйку, каб не страціць каханага. У тым жа годзе знялася ў дуэце з Германам Баерам у фільме Міхаэля Гвісдэка «Сустрэча ў Траверсе» у ролі жонкі рэвалюцыянера. Яе дзеці Ёханэс і Роберт сыгралі ў фільме двух вясковых хлапчукоў. За абедзве ролі яна атрымала некалькі прызоў.
Здымалася таксама ў такіх фільмах, як «Дастукацца да нябёсаў» (1997), «Д’ябал і спадарыня Д» (1999), «Падзенне» (2004), «Парфумер: Гісторыя аднаго забойцы» (2006) і «Берлін кліча» (2008).
У 1997 годзе нямецкімі тэатральнымі крытыкамі была абрана «Актрысай года». Член журы Берлінскага міжнароднага кінафестывалю ў 1994 годзе.
Першым мужам актрысы быў праграміст сірыйскага паходжання Набіль Харфух, ад якога яна нарадзіла дачку. У 1985 годзе выйшла замуж за акцёра і рэжысёра Міхаэля Гвіздэка, які стаў бацькам яе двух сыноў. Другі шлюб працягнуўся да разводу ў 2007 годзе.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Corinna Harfouch // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Corinna Harfouch // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #120508427 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.