Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт
Выгляд
Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт | |
---|---|
англ.: Queensland University of Technology | |
Арыгінальная назва | англ.: Queensland University of Technology |
Заснаваны | 1849 |
Рэарганізаваны | 1989 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Брысбен, Квінсленд, Аўстралія |
Сайт | qut.edu.au |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт (англ.: Queensland University of Technology) — аўстралійская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, сядзіба якой месціцца ў горадзе Брысбен у штаце Квінсленд.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Гэта восьмы па велічыні ўніверсітэт у Аўстраліі па колькасці студэнтаў і другі па велічыні ў Квінслендзе. Універсітэт мае два кампусы ў Брысбене: сучасны гарадскі кампус у Гардэнс-Пойнт і гістарычны кампус у Кельвін-Гроў.
Структура
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт бізнесу і права
- Факультэт творчых індустрый, адукацыі і сацыяльнай справядлівасці
- Факультэт інжынерыі
- Факультэт здароўя
- Факультэт прыродазнаўства
- Факультэт ведаў і культуры карэннага насельніцтва
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Directory of Open Access Journals — 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квінслендскі тэхналагічны ўніверсітэт
- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы