Луганская Народная Рэспубліка
| |||||
Заяўленая тэрыторыя ЛНР
| |||||
Дзяржаўны гімн Луганскай Народнай Рэспублікі | |||||
Заснавана | 28 красавіка 2014 | ||||
Абвяшчэнне незалежнасці | 12 мая 2014 (ад Украіны) | ||||
Дыпламатычнае прызнанне | члены ААН: Расія | ||||
Афіцыйныя мовы | руская[1] | ||||
Сталіца | Луганск | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Луганск, Алчэўск | ||||
Форма кіравання | |||||
Кіраўнік Прэм’ер-міністр |
Леанід Пасечнік Сяргей Казлоў | ||||
Валюта | ₽ | ||||
Тэлефонны код | +380 72 | ||||
Часавыя паясы | UTC+3 |
Луганская Народная Рэспубліка (руск.: Луганская Народная Республика, укр.: Луганська Народна Республіка) скарочана ЛНР — гістарычная часткова прызнаная дзяржава ў межах Луганскай вобласці Украіны, з 5 кастрычніка 2022 года ў складзе Расійскай Федэрацыі.
Паводле Канстытуцыі Украіны, тэрыторыя, на якую прэтэндуе ЛНР, з’яўляецца неад’емнай часткай Украіны, часова акупаванай расійскімі ўзброенымі сіламі[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]- Стварэнне ЛНР абвясцілі прыхільнікі федэралізацыі Украіны ў красавіку 2014 года[3]. Прычынай такога кроку яны назвалі адсутнасць канструктыўнага дыялогу з цэнтральнымі ўладамі Украіны, якія быццам ігнаруюць патрэбы і чаканні рэгіёну.
- 12 мая 2014 года пасля рэферэндуму аб самавызначэнні Луганскай Народнай Рэспублікі ўлады ЛНР абвясцілі суверэнітэт і выказалі жаданне ўступіць у склад Расіі, а таксама аб’яднацца з Данецкай Народнай Рэспублікай у Наваросію[4].
- 11 чэрвеня 2014 года Кіраўніцтва ЛНР звярнулася да Расійскай Федэрацыі, а таксама да 14 іншых дзяржаў з просьбай аб прызнанні яе незалежнасці[5].
- Пачалася вайна на ўсходзе Украіны.
- 24 лютага 2022 гола пачалося ўварванне Расіі ва Украіну.
- 3 ліпеня 2022 года абвешчана пра поўны кантроль ЛНР над тэрыторыяй Луганскай вобласці. Фактычна гэта адбылося, магчыма, толькі на пачатку жніўня 2022 года, але ў хуткім часе некаторыя тэрыторыі ізноў былі страчаны.
Ацэнкі
[правіць | правіць зыходнік]Урад Украіны ўспрымае людзей, якія абвясцілі ЛНР, як сепаратыстаў і тэрарыстаў. У маі 2014 года дэпутаты аблсавета Луганскай вобласці заявілі, што варта паважаць волю грамадзян, выказаную на рэферэндуме ЛНР[6], яго старшыня В. Галенка ахарактарызаваў сілавую аперацыю Украіны як «антытэрарыстычную па назве, а па сутнасці тэрарыстычную і скіраваную супраць свайго народа»[7].
Генеральная пракуратура Украіны 17 мая 2014 года абвясціла ЛНР тэрарыстычнай арганізацыяй. Ведамства патлумачыла, што гэтая структура мае ўсе адпаведныя прыкметы: выразную іерархію, каналы фінансавання і паставак зброі. Па фактах дзейнасці кіраўніцтва т. зв. «рэспублік» заведзены крымінальныя справы[8].
У сваю чаргу, кіраўніцтва ЛНР заяўляе, што лічыць цэнтральны ўрад «кіеўскай хунтай», які здзяйсняе злачынствы супраць насельніцтва рэспублікі[9][10].
Палітычны статус
[правіць | правіць зыходнік]- 27 чэрвеня 2014 года незалежнасць ЛНР прызнала Паўднёвая Асеція[11][12][13].
- 21 лютага 2022 года незалежнасць ЛНР прызнала Расія.[14]
- 25 лютага 2022 года Прэзідэнт Абхазіі падпісаў указ пра прызнанне незалежнасці ЛНР.[15]
- 29 чэрвеня 2022 года Сірыя прызнала ЛНР.[16]
- 13 ліпеня 2022 года КНДР прызнала ЛНР.[17]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Доля ўкраінскага і рускага насельніцтва тэрыторыі (у межах вобласці па дадзеных перапісу 2001) складае каля 58 % і 39 % адпаведна, доля рускай мовы як роднай — каля 69 %, украінскай — 30 %[18].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Конституция Луганской народной республики, ст. 10 п. 1 Архівавана 1 снежня 2017.
- ↑ Пастанаўленне аб прызнанні асобных раёнаў, гарадоў, пасёлкаў і вёсак Данецкай і Луганскай абласцей часова акупаванымі тэрыторыямі
- ↑ Ukraine-Krise: Demonstranten in Donezk rufen souveräne Volksrepublik aus (англ.). Spiegel (7 красавіка 2014).
- ↑ «Донецкая Народная Республика» хочет объединиться с Луганской областью
- ↑ Луганская Народная Республика обратилась к России с просьбой о признании её независимости
- ↑ Заявление президиума Луганского областного совета | Луганский областной совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 чэрвеня 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
- ↑ Диалог или ультиматум? | Луганский областной совет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 мая 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
- ↑ САМОПРОВОЗГЛАШЁННЫЕ В ДОНЕЦКЕ И ЛУГАНСКЕ «НАРОДНЫЕ РЕСПУБЛИКИ» ПРИЗНАНЫ ТЕРРОРИСТИЧЕСКИМИ ОРГАНИЗАЦИЯМИ
- ↑ Последние новости Украина Последние новости с Украины Последние новости в Украине Последние новости Донбасс Последние новости ЛНР Последние новости Луганской Республики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2014. Праверана 21 ліпеня 2014.
- ↑ Пресс-служба ЛНР: Киев собирается применить бактериологическое оружие // НТВ.Ru
- ↑ Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | В мире | Политика | Аргументы и Факты
- ↑ Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики
- ↑ Южная Осетия признала независимость Луганской народной республики | EastKorr — Восточный корреспондент(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 21 ліпеня 2014.
- ↑ https://www.bbc.com/russian/news-60483790
- ↑ https://www.rbc.ru/rbcfreenews/62193c579a7947de0d77eabd
- ↑ https://meduza.io/news/2022/06/29/siriya-priznala-nezavisimost-dnr-i-lnr
- ↑ https://meduza.io/news/2022/07/13/kndr-priznala-dnr
- ↑ Всеукраинская перепись населения 2001. Национальный состав населения, гражданство.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Луганская Народная Рэспубліка
- Луганская народная республика. Официальный сайт. Архівавана 3 лістапада 2014. (руск.)
- Легионеры «русского мира» // «Новая газета», 13 червня 2015 Архівавана 15 чэрвеня 2015. (руск.)
- Збірка останніх новин Антитерористичної операції(АТО)" // «UA.Today», 2016 (руск.)