Люнебург
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Лю́небург (ням.: Lüneburg, н.-ням.: Lümborg) — ганзейскі нямецкі горад у Ніжняй Саксоніі, за 50 км на паўднёвы ўсход ад Гамбурга. Цэнтр аднайменнага раёна. Праз Люнебург працякае рака Ільменаў, прыток Эльбы. Насельніцтва — 70 312 чалавек (на 2005 г.).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэднявеччы горад славіўся багаццем дзякуючы гандлю соллю. Побач з горадам знаходзілася некалькі радовішчаў солі. Яе экспартавалі ў суседнія землі. Па Старому салянаму шляху яе дастаўлялі ў Любек, а адтуль на ўсё балтыйскае ўзбярэжжа. Доўгі час Люнебург быў адной са сталіц герцагаў Браўншвайг—Люнебургскіх; горад і яго соль былі фактарамі магутнасці і росквіту Ганзы.
Люнебург упершыню згадваецца ў летапісах 956 года. У 1158 годзе шматлікія люнебургскія купцы сталі паўнапраўнымі членамі Гандлёвага саюза — папярэдніка Ганзы. У Ганзейскі саюз горад прынялі на першым жа з’ездзе Ганзы ў 1356 годзе, што можа тлумачыцца дзвюма важкімі прычынамі: яго геаграфічным становішчам і камерцыйным значэннем.
У XVI—XVII стст. — сталіца герцагства Браўншвайг-Люнебургскага, якім кіравалі Вельфы. З пераносам сталіцы іх уладанняў у Гановер палітыка-эканамічнае значэнне горада зменшылася. У 1700—1703 гадах у пеўчай школе пры царкве Св. Міхаіла ў Люнебургу вучыўся Іаган Себасцьян Бах. Тут жа ён пазнаёміўся з вядомым арганістам Георгам Бёмам, які працаваў у царкве Св. Іаана і аказаў вялікі ўплыў на далейшы лёс кампазітара.
На сродкі Люнебурга з яго жыхароў у 1815 годзе быў створаны Люнебургскі батальён, які прыняў удзел у бітве пры Ватэрлоа. Сцяг батальёна нёс прынц з дынастыі Пон. Батальён амаль у поўным складзе на чале з прынцам загінуў пры абароне Гэ-Сента.
У 1814 годзе Люнебург застаўся ў складзе Браўншвайг-Люнебурга, ператворанага па рашэнні Венскага кангрэса з курфюрства Браўншвайг-Люнебург у каралеўства Гановер.
Пасля Аўстра-прускай вайны 1866 года каралеўства Гановер было анексавана Прусіяй і ператворана ў прускую правінцыю Гановер. У яе складзе Люнебург заставаўся да ліквідацыі правінцый Прусіі ў 1946 годзе і з’яўляўся адміністрацыйным цэнтрам урадавага раёна Люнебург.
У эпоху Трэцяга рэйха з 1937 года Люнебург быў сталіцай гау НСДАП «Усходні Гановер». У канцы Другой сусветнай вайны 4 мая 1945 года ў вёсцы Вендыш-Эферн на поўдзень ад Люнебурга нямецкая дэлегацыя на чале з генерал-адміралам Гансам-Георгам фон Фрыдэбургам у прысутнасці брытанскага фельдмаршала Бернарда Мантгомеры падпісала Акт аб безумоўнай капітуляцыі германскіх войскаў на паўночным захадзе Германіі, у Даніі і Нідэрландах. Па заканчэнні вайны Люнебург увайшоў у Брытанскую акупацыйную зону.
У Люнебургу здзейсніў самагубства вядомы нацыст, рэйхсфюрар СС Генрых Гімлер. Апынуўшыся ў брытанскім палоне, 23 мая 1945 года перад допытам ён раскусіў ампулу з цыяністым каліем. Таксама ў Люнебургу праз тыдзень у брытанскім шпіталі пасля спробы суіцыду памёр арыштаваны англічанамі гаўляйтар Усходняга Гановера Ота Тэлшаў.
Здабыча солі была канчаткова спынена толькі ў 1980 годзе — гэты год стаў апошнім у тысячагадовай гісторыі промыслу. У 1989 годзе ў Люнебургу быў заснаваны ўніверсітэт. Працяглая высечка лесу, які выкарыстоўваўся ў якасці паліва для выпарвання солі, прывяла да з’яўлення вакол горада ўнікальнай Люнебургскай пусткі.
Да XVIII стагоддзя ў Люнебургу, у Люнебургскім раёне Люхаў пражывалі рэшткі мясцовых славян — глінян і драван, якія жылі ў гэтым раёне да далучэння да Свяшчэннай Рымскай імперыі напачатку другога тысячагоддзя нашай эры.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Жан Лепін, нямецка-французскі мастак
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Люнебург
- Афіцыйны сайт горада