Ліманад
Ліманад — салодкі безалкагольны напой, часцей газаваны. Валодае ахаладжальнай уласцівасцю. Падрыхтоўваецца выключна з пладоў лімона, ёсць памылковае меракаванне, што любы халодны ёсць ліманадам.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У XVII стагоддзі ліманадам называўся напой, які гатаваўся з лімоннага соку і лімоннай настойкі. Адсюль і яго назва — Limonade (Lemon added), што значыць «лімоназаваны».
У 1767 годзе англійскі хімік Джозеф Прыстлі вынайшаў помпу, якая насычала ваду газам, які ўтвараўся пры закісанні піва. Прамысловая вытворчасць такіх помпаў пачаў Якаб Швэп. І таму першай кампаніяй, якая выпусціла ў шырокі продаж газаваныя напоі, была «Schwepp & Co», заснаваная Якабам Швэпам, у далейшым пачала выпускаць воды з фруктовымі і ягаднымі сіропамі. Паколькі натуральныя сіропы каштавалі дорага, то іх сталі замяняць кіслотамі і эсэнцыямі. Першай была выдзелена лімонная кіслата і ліманад стаў ў 1833 годзе лідарам фруктовых газіровак ва ўсім свеце, а «Lemon’s Superior Sparkling Ginger Ale» («Выдатны пеністы лімонавы імбірны эль») — першай зарэгістраванай гандлёвай маркай безалкагольнага напою.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |