Майкл Бішап
Майкл Бішап | |
---|---|
англ.: John Michael Bishop | |
Дата нараджэння | 22 лютага 1936[1][2][…] (88 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | біёлаг, вірусолаг, імунолаг, выкладчык універсітэта, урач, анколаг, хімік, мікрабіёлаг |
Навуковая сфера | вірус, імуналогія[6], мікрабіялогія[6] і вірусалогія[6] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктарская ступень[d][8] і доктар філасофіі[9] |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Gebhard Koch[d][7] |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Майкл Бішап (англ.: John Michael Bishop, нар. 22 лютага 1936[1][2][…], Ёрк[d], Пенсільванія[1][3]) — амерыканскі анколаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1989 годзе разам з Х.Вармусам «за адкрыццё клетачнай прыроды рэтравірусных анкагенаў».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Джон Майкл Бішап нарадзіўся 22 лютага 1936 года ў Ёрку (Пенсільванія) у сям’і лютэранскага святара. Cкончыў невялікую вясковую школу, затым правінцыйную вышэйшую школу. Сяброўства з сямейным урачом Робертам Кафам стымулявала яго цікавасць да біялогіі чалавека. Вырашыўшы паступаць у медыцынскую школу, Бішап спачатку скончыў Гетысбургскі каледж, а затым пачаў вывучаць медыцыну ў Гарвардскім універсітэце.
Cваю кар’еру пачаў, працуючы ў Нацыянальным інстытуце алергіі і інфекцыйных захворванняў, які з’яўляецца часткай Нацыянальнага інстытута здароўя. Затым ён правёў год, працуючы для інстытута імя Генрыха Петэ ў Гамбургу, Германія, а пасля перайшоў на факультэт Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Сан-Францыска ў 1968 годзе.[16] Бішап застаўся на кафедры ў школе з 1968 года, і быў рэктарам універсітэта з 1998 па 2009 год.[17] Ён з’яўляецца дырэктарам Лабараторыі Бішапа[18].
Бішап з’яўляецца вядомым дзякуючы сваёй працы па рэтравірусных анкагенаў, якая прынесла яму Нобелеўскую прэмію. Працуючы разам з Харальдам Вармусам ў 1980-х гадах, ён адкрыў першы чалавечы анкаген, c-Src. Іх вынікі дазваляюць зразумець, як злаякасныя пухліны ўтвараюцца са змяненняў у нармальныя гены клеткі. Гэтыя змены могуць быць выкліканы вірусамі, выпраменьваннем ці ўздзеяннем некаторых хімічных рэчываў.[19]
Аўтар навуковых прац па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу.
Прафесар універсітэта ў г.Сан-Францыска[20][21].
Член Лонданскага каралеўскага таварыства (2008).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- 2003 — Нацыянальны навуковы медаль ЗША[20]
- 1989 — Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне
- 1984 — Міжнародная прэмія Гайрднера
- 1984 — Прэмія імя Альфрэда П. Слоўна малодшага (англ.: Alfred P. Sloan, Jr. Prize)[22]
- 1982 — Прэмія Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні[23]
Зноскі
- ↑ Угару да: а б в г J. Michael Bishop - Facts — Nobel Foundation.
- ↑ Угару да: а б J. Michael Bishop // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Угару да: а б в г д NNDB — 2002. Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Virtual International Authority File — [Dublin, Ohio]: OCLC, 2003. Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Угару да: а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Угару да: а б The Academic Family Tree — 2005. Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12834833X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 сакавіка 2015.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12834833X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 лістапада 2019.
- ↑ Угару да: а б J. Michael Bishop - Biographical — Nobel Foundation.
- ↑ www.nasonline.org Праверана 23 мая 2019.
- ↑ https://www.amacad.org/person/john-michael-bishop Праверана 22 мая 2019.
- ↑ Угару да: а б www.ae-info.org
- ↑ https://www.ascb.org/fellow/michaelbishop/ Праверана 22 мая 2019.
- ↑ Fellows Directory
- ↑ Autobiography on UCSF Website Архівавана 10 жніўня 2014.
- ↑ Susan Desmond-Hellmann named UC San Francisco chancellor Архівавана 10 чэрвеня 2010.
- ↑ http://hooper.ucsf.edu/hooper/bishop_lab.html Архівавана 2 снежня 2013.
- ↑ Nobel Prize press release
- ↑ Угару да: а б National Medal of Science details
- ↑ Nobel autobiography
- ↑ http://visualsonline.cancer.gov/details.cfm?imageid=8172
- ↑ http://www.laskerfoundation.org/awards/1982_b_description.htm#bishop Архівавана 15 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 22 лютага
- Нарадзіліся ў 1936 годзе
- Нарадзіліся ў Пенсільваніі
- Дактары філасофіі
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Еўрапейскай акадэміі
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне
- Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
- Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
- Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Імунолагі ЗША
- Мікрабіёлагі ЗША
- Малекулярныя біёлагі
- Выпускнікі Гарварда
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША