Перайсці да зместу

Марселу Рэбелу ды Соза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Марселу Рэбелу ды Соза
парт.: Marcelo Nuno Duarte Rebelo de Sousa
deputy of the Constituent Assembly[d]
2 чэрвеня 1975 — 2 красавіка 1976
20-ы прэзідэнт Партугаліі[d]
з 9 сакавіка 2016
Папярэднік Анібал Каваку Сілва
2-і міністр па ўзаемадзеянні з парламентам Партугаліі[d]
12 чэрвеня 1982 — 9 чэрвеня 1983
Папярэднік Fernando Amaral[d]
Пераемнік António de Almeida Santos[d]
President of the Social Democratic Party[d]
29 сакавіка 1996 — 1 мая 1999
Папярэднік Fernando Nogueira[d]
Пераемнік Жазэ Мануэл Барозу

Нараджэнне 12 снежня 1948(1948-12-12)[1][2] (76 гадоў)
Імя пры нараджэнні парт.: Marcelo Nuno Duarte Rebelo de Sousa
Бацька Baltazar Rebelo de Sousa[d][4]
Маці Maria das Neves Rebelo de Sousa[d][3]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Партыя
  • Сацыял-дэмакратычная партыя[d]
Адукацыя
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Марселу Нуну Дуартэ Рэбе́лу ды Соза (парт.: Marcelo Nuno Duarte Rebelo de Sousa; нар. 12 снежня 1948, Лісабон) — партугальскі палітык, 20-ы прэзідэнт Партугальскай Рэспублікі, былы міністр і член парламента, прафесар права, працаваў журналістам, палітычным аналітыкам і каментатарам.

Перамог 24 студзеня 2016 года на прэзідэнцкіх выбарах у Партугаліі, набраўшы 52 % галасоў. Заступіў на пасаду 9 сакавіка 2016 года.

Нарадзіўся ў Лісабоне. Яго бацькі: Бальтасар Рэбелу ды Соза, вядомы партугальская палітык, былы губернатар Мазамбіка і міністр ва ўрадзе Антоніу ды Салазара і Марыя дас Невес Фернандэс Дуартэ. Названы ў гонар Марселу Каэтану, які мусіў быць яго хросным бацькам.

Атрымаў юрыдычную адукацыю ў Лісабонскім універсітэце.

Прафесар правы і публіцыст, які спецыялізуецца ў адміністрацыйным праве на юрыдычным факультэце ва ўніверсітэце Лісабона, дзе ў цяперашні час выкладае закон.

Пачаў сваю кар’еру пры рэжыме «Новая дзяржава» як юрыст, а затым як журналіст.

У 1974 годзе Рэбелу ды Соза ўступіў у Сацыял-дэмакратычную партыю. У 1975—1976 г. дэпутат у парламенце Партугаліі. З 1981 года знаходзіўся на пасадзе дзяржсакратара савета міністраў. З чэрвеня 1982 году — міністра па справах парламента.

Быў лідарам Сацыял-дэмакратычнай партыі ў перыяд з 31 сакавіка 1996 года па 27 мая 1999 года. Стварыў правацэнтрысцкую кааліцыю, якая называлася «Дэмакратычны альянс», з Народнай партыяй у 1998 годзе. Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскай народнай партыі (1997—1999).

У Марселу Рэбелу ды Соза была штотыднёвая праграма палітычнага аналізу, якая выходзіла кожную нядзелю на грамадскай тэлестанцыі RTP, па часе пасля аналагічнай праграмы на прыватным тэлеканале TVI.

Зноскі