Медум
Выгляд
Медум або Мейдум — егіпецкі могільнік (некропаль), які знаходзіцца ў мухафазе Бені-Суэйф, прыкладна ў сотні кіламетраў на поўдзень ад Каіра. Самым вядомым збудаваннем некропаля з'яўляецца Медумская піраміда, пабудаваная пры фараоне Снофру.
Збудаванні
[правіць | правіць зыходнік]Акрамя Медумскай піраміды, вядома таксама некалькі мастаб часоў ранняй 4 дынастыі:
- мастаба № 17, пахаванне невядомага князя;
- мастаба № 16, пахаванне прынца Рахатэпа (сына Снофру), военачальніка і вярхоўнага жраца бога Ра, і яго жонкі Нафрэт (тут была знойдзена іх выдатна захаваная скульптурная выява, якую сёння можна ўбачыць у Каірскім музеі);
- мастаба № 6, пахаванне Нефермаата, сына Снофру і архітэктара Медумскай піраміды, і яго жонкі Ітэт. У гэтай грабніцы была знойдзена знакамітая фрэска з выявай гусей, т.зв. «Медумскія гусі» або «Медумскі гусіны фрыз», якая мае вялікую мастацкую каштоўнасць.
Могільнік працягвалі выкарыстоўваць таксама ў часы Новага Царства і ў Позні перыяд.
-
Мастаба M17
-
«Медумскія гусі» з мастабы M6
-
Статуя Рахатэпа з мастабы M16
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Dieter Arnold: Lexikon der ägyptischen Baukunst, Artemis & Winkler, Zürich 1997, ISBN 3760810993
- Hans Bonnet: Meidum, in: Lexikon der ägyptischen Religionsgeschichte, Hamburg 2000 ISBN 3-937872-08-6 S. 446.
- Wolfgang Helck/Eberhard Otto: Meidum, in: Kleines Lexikon der Ägyptologie, Harrassowitz Verlag Wiesbaden, 1999 ISBN 3-447-04027-0 S. 183.
- Miroslav Verner, Die Pyramiden, Rowohlt Verlag, 1999, S. 185 ff Die Pyramide des Snofru in Meidum, ISBN 3499608901
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Медумскі некропаль на сайце "http://www.virtual-egypt.com/" Архівавана 2 ліпеня 2018.
Медум на Вікісховішчы |