Мец
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||
Мец (фр.: Metz [mɛs], ням.: Metz [ˈmɛts], лац.: Divodurum Mediomatricorum, Divodurum, Met(t)is, Met(t)i, Met(t)ae) — горад на паўночным-усходзе Францыі, сталіца французскай гістарычнай вобласці Латарынгія і дэпартамента Мозель. Горад размешчаны ля зліцця рэк Мозель (якая галіны тут на некалькі рукавоў) і Сейль. Насельніцтва — 124 тыс. чалавек (1999).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішчы старажытных людзей на тэрыторыі Меца існавалі, па наяўных дадзеных, ужо за тысячы гадоў да н.э. Незадоўга да рымскага нашэсця тут знаходзілася галоўнае паселішча кельцкага племені медыяматрыкаў, якія і далі назву гораду. Пасля ўзяцця рэгіёна рымлянамі на гэтым месцы стаяў горад Дыводур (па-лацінску: Divodurum). У 451 годзе горад быў узяты Атылай. У 511—751 гадах — сталіца каралеўства Аўстразія. Пры распадзе Франскай імперыі стаў сталіцай уладанняў Лотара.
Паміж 1180 і 1210 гадамі Мец квітнеў у якасці вольнага імперскага горада, затым зрабіўся адным з трох біскупстваў, які падзялялі Францыю і Германію. Гарадскі летапісец XV стагоддзя Абрыён асабіста ўдзельнічаў у многіх апісаных ім падзеях. Хаця большасць жыхароў горада падтрымалі Рэфармацыю, французскі кароль Генрых II Валуа падахвоціўся быць іх заступнікам і паспяхова абараняў горад ад Габсбургаў у 1552 годзе. Паводле вынікаў Трыццацігадовай вайны ўсе тры біскупства былі афіцыйна замацаваны за Францыяй. Падчас франка-прускай вайны чарговая аблога Меца немцамі доўжылася 52 дні.
З 1871 па 1918 і 1940—1944 гады Мец уваходзіў у склад Германіі. Горад традыцыйна быў добра ўмацаваны; Себасцьен Вабан у свой час пісаў каралю, што «крэпасці абараняюць правінцыі каралеўства, а Мец — дзяржаву ўвогуле». Нямецкая адміністрацыя пажадала знесці ўмацаванні і пракласці на іх месцы бульвары і набярэжныя. З старажытных умацаванняў ацалела толькі грандыёзная Брама немцаў. Сваё цяперашняе аблічча стары горад і яго спальныя раёны набылі пасля Другой сусветнай вайны. І сёння па архітэктуры можна адрозніць «французскі» і «нямецкі» Мец.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]З архітэктурных помнікаў Меца найбольшай вядомасцю карыстаюцца два сярэднявечных моста Нябожчыкаў, оперны тэатр сярэдзіны XVIII стагоддзя, адна з найстарэйшых цэркваў Францыі — базіліка Сен-П’ер-о-Нанэн, пабудаваная ў канцы III — пачатку IV стагоддзя і сабор Святога Стэфана, адзін з самых высокіх у Францыі. У ім можна сузіраць не толькі вітраж XIII—XIV стагоддзяў, але і працы авангардыстаў XX стагоддзя Марка Шагала і Жака Віёна. Перыяд нямецкага валадарства наклаў свой адбітак на аблічча горада. На адным з астраўкоў высіцца вялікая лютэранская царква — Новы храм, асвечаны ў 1904 годзе ў прысутнасці кайзера Вільгельма II. З 12 мая 2010 у Мецы з’явілася яшчэ адна славутасць: першы ў Францыі філіял парыжскага Цэнтра культуры і мастацтва Пампіду.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Djambala[d], Рэспубліка Конга (10 кастрычніка 2012)[11]
- Ічан[d], Кітай
- Глостэр, Вялікабрытанія (1963)
- Градзец-Кралавэ, Чэхія (1 снежня 2001)[12]
- Канзас-Сіці, ЗША (2003)
- Карміэль, Ізраіль (чэрвень 1987)
- Люксембург, Люксембург (1953)[13]
- Нанкін, Кітай (2 снежня 2019)[14]
- Сен-Дэні, Францыя (1986)
- Тайлер, ЗША (1983)
- Танжэр, Марока
- Трыр, Германія (13 кастрычніка 1957)
- Чарнаўцы, Украіна (2022)[15]
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Мец. Базіліка Сен-П’ер-о-Нанэн
-
Мец. Сабор Святога Стэфана
-
Мец. Брама немцаў
-
Мец. Цэнтр Пампіду
-
Мец. Плошча Сен-Луі, якая ў XIII стагоддзі была месцам правядзення кірмашоў
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Леа Вайсбергер (1899—1985) — нямецкі мовазнавец.
- Геранім Уладзіслаў Кеневіч (1834—1864) — рэвалюцыйны дзеяч, інжынер.
- Жан-Віктор Панселе (1788—1867) — матэматык і інжынер, стваральнік праектыўнай геаметрыі.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г база даных аб французскіх камунах — Institut national de l'information géographique et forestière, 2015.
- ↑ Sandre
- ↑ а б в г д е ё Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ Recensement de la population 2015 — 2017.
- ↑ Populations légales 2016 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2018.
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ https://metz.fr/projets/reseaux_cooperations/cooperation_decentralisee.php
- ↑ https://www.hradeckralove.org/metz-francie/d-54282/p1=22576
- ↑ http://fresques.ina.fr/jalons/fiche-media/InaEdu04660/jumelage-de-villes-europeennes-l-exemple-de-metz-et-luxembourg.html
- ↑ https://metz.fr/actus/2019/191201_une_charte_d_amitie_entre_metz_et_nankin.php
- ↑ Projet de jumelage avec la Ville Ukrainienne de Tchernivtsi
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Мец // Т. 16. Мёзия — Моршанск. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 199—200. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Мец // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 412. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Мец // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 313. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
- Мец // Географические названия мира: Топонимический словарь: Ок. 5000 единиц (руск.) / Е. М. Поспелов; Отв. ред. P. A. Агеева. — 2-е изд., стереотип.. — М.: Русские словари: ООО «Издательство Астрель»: ООО «Издательство ACT», 2002. — С. 268. — 512 с. — ISBN 5-17-001389-2 (ООО «Издательство ACT»), ISBN 5-271-00446-5 (ООО «Издательство Астрель»), ISBN 5-93259-014-9 (Издательство «Русские словари»).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мец