Міністр без партфеля
Выгляд
Міністр без партфеля — член урада, які не кіруе міністэрствам, але выконвае асобныя даручэнні прэм'ер-міністра і мае паўнавартаснае права голасу на ўрадавых пасяджэннях. Практыка прызначэння міністраў без партфеля пашырана ў многіх краінах свету, міністры без партфеля ў розных краінах могуць называцца па-рознаму, напрыклад, у Вялікабрытаніі, Індыі, Ірландыі, Канадзе, Пакістане, Японіі — дзяржаўны міністр, у Германіі — міністр па асобых справах.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |