Мітрыдат VI Еўпатар
Мітрыдат VI Еўпатар | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Μιθριδάτης Στ' Ευπάτωρ | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мітрыдат V Эвергет | ||||||
Пераемнік | Фарнак II | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
134 да н.э. ці 132 да н.э.[1] |
||||||
Смерць |
63 да н.э. |
||||||
Род | Мітрыдатыды[d] | ||||||
Бацька | Мітрыдат V Эвергет | ||||||
Маці | Лаадыка VI[d] | ||||||
Жонка | Лаадзіка[d], Monime[d], Гіпсікратыя[d], Берэніка[d] і Стратаніка[d] | ||||||
Дзеці | Фарнак II[d], Мітрыдат[d], Клеапатра Пантыйская[d], Аркафій[d], Махар[d], Мітрыдат Пергамскі[d], Drypetina[d], Арыярат IX, Adobogiona the Younger[d], Афінаіда Філастаргія II[d], Nysa[d], Xiphares[d], Orsabaris[d], Xerxes of Pontus[d], Eupatra[d] і Cleopatra the Younger[d] | ||||||
Бітвы | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мітрыдат VI Яўпатар Дыяніс або Мітрыдат Вялікі (132 — 63 да н.э.) — цар пантыйскі (120—63 да н.э.).
Сын Мітрыдата V і ўнук Мітрыдата IV. Быў ярым праціўнікам Рыма; з 89 да н.э. правёў супраць Рыма тры вайны. У час трэцяй вайны, калі пацярпеў канчатковае паражэнне, загадаў кельцкаму найміту забіць сябе.
Мітрыдат лічыў сябе збаўцам грэчаскага свету ад рымскага панавання, Гераклам, які вызваляе свет ад ліха (на рэльефе з Пергама ён выяўлены ў вобразе Геракла, які вызваляе Праметэя). Але гісторыкі адзначаюць, што яго метады былі варварскімі (гл.далей: Першая пантыйская вайна і інш.), і ў сваёй існасці ён быў «элінам» толькі павярхоўна.[2]
Рэшткі статуі Мітрыдата ў вобразе Геракла захоўваюцца ў Луўры, існуе таксама бронзавая статуэтка (захоўваецца ў Неапалі). Абедзве, відаць, паказваюць Мітрыдата ў перыяд яго панавання ў Пергаме (88—85 да н.э.)[2].
Бацька Арыярата IX.
Пліній Старэйшы апісвае вядомых паліглотаў свайго часу і згадвае сярод іх Мітрыдата. Згодна з Плініям, ён валодаў мовамі ўсіх дваццаці двух народаў, над якімі валадарыў[3].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ И. П. Митридат // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XIX. — С. 462–463.
- ↑ а б Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с. (руск.)
- ↑ «Мітрыдат, цар над дваццаццю двума народамі, не толькі чыніў ім суды на дваццаці ж дзвюх мовах, але і размаўляў на іх — без патрэбы ў перакладчыках». Пліній Старэйшы, Натуральная гісторыя, VII, 24.