Навукі аб Зямлі
Навукі пра Зямлю (геанавукі) ахапляюць навукі, якія займаюцца вывучэннем планеты Зямля (літасферы, гідрасферы і атмасферы), а таксама касмічнай прасторы вакол Зямлі. Вывучэнне зямлі служыць мадэллю для даследавання іншых планет зямной групы. Пасля з'яўлення касмічных зондаў, якія дазвалялі даследаваць аб'екты Сонечнай сістэмы, у навукі аб Зямлі была таксама ўключана планеталогія. Планеталогія займаецца вывучэннем Месяца, планет і іх спадарожнікаў, астэроідаў, метэарытаў і камет. Часта, кажучы пра навукі аб Зямлі, ужываюць больш агульны тэрмін: навукі аб Зямлі і аб Сусвеце.
Планету Зямля вывучаюць геадэзія (даследуе фігуру і памеры 3ямлі), астраномія (рух 3ямлі як нябеснага цела), геафізіка (стан рэчыва 3ямлі і фізічныя працэсы ва ўсіх геасферах), геахімія (размеркаванне хімічных элементаў 3ямлі і працэсы іх міграцыі), геалогія (гісторыю развіцця 3ямлі, склад, будову зямной кары і больш глыбокіх сфер), фізічная геаграфія і біялогія (прыродныя працэсы і з'явы, што адбываюцца ў геаграфічнай абалонцы і біясферы). 3ямля з'яўляецца канчатковым аб'ектам даследавання ўсіх навук, якія вывучаюць законы ўзаемадзеяння прыроды і грамадства.
Пералік навук пра Зямлю
[правіць | правіць зыходнік]- Вулканагеадэзія
- Атмасферныя даследаванні
- Вулканалогія
- Геаграфія
- Геадэзія
- Геалогія
- Геамарфалогія
- Геастатыстыка
- Геафізіка
- Геахімія
- Гляцыялогія
- Кліматалогія
- Крышталаграфія
- Лімналогія
- Мэтэаралогія
- Мінералогія
- Акіянаграфія
- Палеагеаграфія
- Палеакіяналогія
- Палеакліматалогія
- Палеанталогія
- Глебазнаўства
- Спелеалогія
- Сейсмалогія
- Тэктоніка
- Гідралогія
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Навукі аб Зямлі