Перайсці да зместу

Ордэн Заслуг (Вялікабрытанія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Заслуг
Order of Merit
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Order of Merit
Дэвіз For Merit
Краіна
Тып рыцарскі ордэн
Дата заснавання 23 чэрвеня 1902
Статус уручаецца
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Заслуг (англ.: Order of Merit) — знак адрознення членаў абмежаванага таварыства (ордэна), заснаванага ў Вялікабрытаніі ў 1902 каралём Эдуардам VII. Глава ордэна — Брытанскі манарх.

Створаны па аналогіі з прускім Pour le Mérite. Членства ў ордэне падаецца як узнагарода за выбітную службу ва ўзброеных сілах або за адменны ўклад у развіццё навукі, мастацтва, літаратуры, культуры. Від знака адрознення, прысвойваецца ў якасці ваеннай узнагароды, адрозніваецца ад грамадзянскага парай скрыжаваных мячоў за цэнтральным медальёнам. Прызначэнні ў ордэн — асабістае рашэнне манарха, у адрозненне ад большасці іншых ордэнаў, якія прысуджаюцца рашэннем урада.

Членства ў ордэне абмежавана 24 членамі і главой, але замежнікі дадаткова могуць быць уключаны ў ордэн на правах «ганаровых членаў». З моманту ўтварэння ордэн быў адкрыты для жанчын; Флорэнс Найцінгейл была першай жанчынай, якая атрымала ордэн у 1907 годзе. Ордэн не дае рыцарства або іншага статусу, але члены ордэна могуць выкарыстоўваць літары OM пасля свайго імя. У канадскай узнагароднай сістэме займае самую старэйшую пазіцыю. Медаль ордэна мае выгляд чырвонага крыжа з залатой каронай наверсе. Стужка чырвона-сіняя.

Бягучыя члены

[правіць | правіць зыходнік]
  1. прынц Філіп, герцаг Эдынбургскі, KG, KT, OM GBE, AC, QSO, PC (10 чэрвеня 1968), Прынц-кансорт
  2. Сцяг Вялікабрытаніі прападобны Оўэн Чэдвік  (англ.), OM, KBE (11 лістапада 1983), гісторык рэлігіі
  3. Сцяг Вялікабрытаніі доктар Фрэдэрык Сенгер, OM, CH, CBE, FRS (11 лютага 1986), біяхімік, двойчы нобелеўскі лаўрэат па хіміі
  4. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Майкл Ацья, OM, FRS (17 лістапада 1992), матэматык і медаліст Філдса
  5. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Аарон Клуг, OM, FRS (23 кастрычніка 1995), біяфізік, нобелеўскі лаўрэат па хіміі
  6. Сцяг Вялікабрытаніі барон Норман Фостэр, OM, RA (25 лістапада 1997), архітэктар
  7. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Энтані Кара, OM, CBE (9 мая 2000), скульптар
  8. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Роджэр Пенроўз, OM, FRS (9 мая 2000), фізік-матэматык
  9. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Том Стопард, OM, CBE (9 мая 2000), драматург
  10. Чарлз, прынц Уэльскі, KG, KT, GCB, OM, AK, QSO, PC, ADC (27 лістапада 2002), Спадчыннік трона
  11. Сцяг Аўстраліі барон Роберт Мэй  (англ.), OM, AC, FRS (28 кастрычніка 2002), эколаг і прэзідэнт Каралеўскага таварыства
  12. Сцяг Вялікабрытаніі барон Натаніэль Ротшыльд, OM, GBE (28 кастрычніка 2002), філантроп
  13. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Дэвід Атэнбора, OM, CH, CVO, CBE, FRS (10 чэрвеня 2005), рэжысёр
  14. Сцяг Вялікабрытаніі баранэса Бэці Бутройд  (англ.), OM, PC (10 чэрвеня 2005), першая жанчына — спікер палаты абшчын
  15. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Майкл Говард  (англ.), OM, CH, KBE, MC (10 чэрвеня 2005), ваенны гісторык
  16. Сцяг Вялікабрытаніі сэр Цім Бернерс-Лі (13 чэрвеня 2007), вучоны, вынаходнік URI, URL, HTTP, HTML, адзін са стваральнікаў Сусветнага павуціння
  17. Сцяг Вялікабрытаніі барон Марцін Рыз (13 чэрвеня 2007)
  18. Сцяг Вялікабрытаніі архібіскуп Робін Эймз, барон Эймз  (англ.) (13 чэрвеня 2007)
  19. Сцяг Канады Жан Крэцьен (13 ліпеня 2009), прэм'ер-міністр Канады (19932003)
  20. Сцяг Вялікабрытаніі Ніл МакГрэгар  (англ.) (4 лістапада 2010), гісторык мастацтваў, дырэктар Брытанскага музея[1]
  21. Сцяг Вялікабрытаніі Дэвід Хокні (1 студзеня 2012), мастак[2]
  22. Сцяг Аўстраліі Джон Говард (1 студзеня 2012), прэм'ер-міністр Аўстраліі ў 1996-2007[2]
  23. вакантна

Зноскі

  1. Mr Neil MacGregor appointed to the Order of Merit, 4 November 2010. Official site of the British Monarchy. 04-11-2012.
  2. а б Appointments to the Order of Merit, 1 January 2012. Official site of the British Monarchy. 01-01-2012.