Перайсці да зместу

Паўночны паток

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўночны паток

«Паўночны паток» (руск.: Северный поток, англ.: Nord Stream, раней Паўночна-Еўрапейскі газаправод) — магістральны газаправод паміж Расіяй і Германіяй, што праходзіць па дне Балтыйскага мора. Газаправод «Паўночны паток» — самы доўгі падводны маршрут экспарту газу ў свеце[1], яго працягласць — 1 224 км[2]. Уладальнік і аператар — кампанія Nord Stream AG.

У праекце бяруць удзел Расія, Германія, Нідэрланды і Францыя; супраць яго рэалізацыі выступалі краіны транзіцёры расійскага газу і краіны Прыбалтыкі. Мэты праекта — павелічэнне паставак газу на еўрапейскі рынак і зніжэнне залежнасці ад транзітных краін.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 студзеня 2007 года назваў будаўніцтва Nord Stream «самым дурным праектам Расіі». «Невядома, што можа адбыцца з гэтым газаправодам, які ляжыць на кучы боепрыпасаў», — заявіў Лукашэнка. Ён дадаў, што Паўночна-Еўрапейскі газаправод можа ўвайсці ў кнігу рэкордаў Гінэса, і прапанаваў замест яго пракласці другую нітку газаправода «Ямал — Еўропа». «Будаўніцтва „Газпрамам“ балтыйскага газаправода — гэта што, нармальная палітыка? Што, мы можам весці з такім кіраўніцтвам нармальныя перамовы?» — задаўся пытаннем беларускі прэзідэнт. Каментуючы выступленне Лукашэнкам, крыніца ў Крамлі заявіла РІА Навіны: «Гэтыя словы з'яўляюцца яшчэ адным добрым пацверджаннем неабходнасці будаўніцтва такога трубаправода».[3]

Пракладка трубавода пачата ў красавіку 2010 года. У верасні 2011 года пачата запаўненне тэхналагічным газам першай з дзвюх нітак.

8 лістапада 2011 года пачаліся пастаўкі газу па першай нітцы газаправода[4].

18 красавіка 2012 года была скончана другая нітка.

8 кастрычніка 2012 года пачаліся пастаўкі газу па дзвюх нітках газаправода ў камерцыйным рэжыме.

У 2018-2019 будуецца паралельная галінка газаправода Паўночны паток-2, адкрыццё якой павялічыць транзіт да 110 млрд м³.

Зноскі

  1. Виталий Лукашов. «Северный поток»: технический шедевр и знак партнерства (руск.)(недаступная спасылка). Россия-24 (8 кастрычніка 2010). — Состоялась церемония открытия второй нити самого длинного в мире подводного газопровода. Архівавана з першакрыніцы 9 кастрычніка 2012. Праверана 15 кастрычніка 2012.
  2. «Северный поток» (Nord Stream)(недаступная спасылка). Газпром. Архівавана з першакрыніцы 19 верасня 2015. Праверана 29 красавіка 2016.
  3. Лукашенко назвал «самый дурацкий проект России»(недаступная спасылка). Lenta.ru (14 января 2007). Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2012. Праверана 14 жніўня 2010.
  4. Глава «Газпрома» Алексей Миллер на встрече с премьером РФ Владимиром Путиным в понедельник, 3 октября, сообщил дату запуска первой нитки газопровода «Северный поток» — 8 ноября(недаступная спасылка). http://er.ru.+Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2013. Праверана 2011-10-3.