Попа фон Остэрна
Попа фон Остэрна | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Гюнтэр фон Вюлерслебен | ||||||
Пераемнік | Ано фон Зангерсхаўзен | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1200 |
||||||
Смерць |
9 чэрвеня 1267 |
||||||
Член у | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Попа фон Остэрна (ням.: Poppo von Osterna, каля 1200, Франконія — 1267, Рэгенсбург) — вялікі магістр Тэўтонскага ордэна 1252—1256.
Уступіў у Тэўтонскі ордэн у сярэдзіне 1228, яго рэпутацыя расла хуткімі тэмпамі, пра што сведчыць запіс у летапісах, калі ён прысутнічаў у Прусіі ў 1233 ў якасці пасла вялікага магістра. Верагодна, затым тут жа і пасяліўся, магчыма, у якасці аднаго з першых манахаў.
Затым жыў у Вюрцбурге, што ў Германіі. Праз некаторы час зноў быў вымушаны вярнуцца ў Прусію. Ваяваў за Прымор’е з Святаполкам Памеранскім. Здолеў узмацніць тэўтонскае войска з дапамогай наёмнікаў з Аўстрыі. У 1247 сышоў у адстаўку, як пераможца пакінуў Прусію.
У 1248—1253 жыў у Германіі. У 1253 пры падтрымцы праімператарскай партыі быў абраны Вялікім магістрам Ордэна. Аднак прапапская партыя не прызнала валадарства Остэрна і выбрала свайго магістра Вільгельма фон Урэнбаха, які пратрымаўся ў апазіцыі 3 гады.
Падчас кіравання залучыўся падтрымкай чэшскага караля Атакара II, з дапамогай якога здзейсніў шэраг ваенных паходаў супраць язычнікаў у самбійскія землі. Вайна аказалася паспяховай і каб захаваць ужо дасягнутыя землі ў 1255, вялікі магістр пабудаваў замак Кёнігсберг.
У 1256 нягледзячы на супраціў з боку старэйшых братоў сышоў у адстаўку. Памёр у 1267.