Пярэдняя Азія
Пярэдняя Азія | |
---|---|
Кантынент | Азія |
Тэрыторыя перакрываецца з | Сярэдні Усход |
Колькасць насельніцтва |
|
Мяжуе з | Цэнтральная Азія і Паўднёвая Азія |
Эканоміка тэмы | economy of West Asia[d] |
Колькасць дзяцей, якія не вучацца ў школе | 9 610 946[2] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пярэдняя Азія (Заходняя Азія, Паўднёва-Заходняя Азія) — геаграфічны рэгіён у Азіі, які ўключае ў сябе, з геаграфічнага пункта гледжання, Закаўказзе, Капетдаг, Малаазіяцкае, Армянскае і Іранскае нагор’і, Месапатамію, Аравійскі паўвостраў і Левант, а з палітычнага пункта гледжання тры рэгіёна — Блізкі Усход (без Афрыканскай часткі), Сярэдні Усход і Паўднёвы Каўказ (часткова).
Геалагічная будова
[правіць | правіць зыходнік]Большая частка Заходняй Азіі запоўнена горнымі сістэмамі Альпійскай геасінклінальнай вобласці, якія з’яўляюцца працягамі горных сістэм Паўднёвай Еўропы. У рэльефе яны выяўлены ў выглядзе нагор’яў з адносна прыпаднятымі ўкраіннымі ланцугамі і апушчанымі ўнутранымі пласкагор’ямі. На поўдзень ад іх прычляняецца Аравійска-Сірыйская глыба, якая ўяўляе частку Афрыканскай платформы. Аравійская вобласць ва ўсіх адносінах бліжэй да Паўночнай Афрыкі, чым да астатняй Азіі.
Прыродныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Агульнай характарыстыкай з’яўляецца перавага арыдных ландшафтаў з шырока распаўсюджанымі пустынямі, паўпустынямі і сухімі стэпамі, наяўнасцю вялікіх бяссцёкавых абласцей. Лепшай увільготненасцю адрозніваюцца ўзбярэжжы Міжземнага, Чорнага, поўдня Каспійскага мораў, а таксама паўднёвы захад Аравійскага паўвострава і некаторыя горныя раёны.
Рэгіён багаты нафтай (галоўным чынам у басейне Персідскага заліва і Каспійскага мора).
Важную ролю ў сельскай гаспадарцы большасці краін Пярэдняй Азіі адыгрывае наяўнасць пашавых угоддзяў, што вызначае развіццё тут жывёлагадоўлі (у многіх раёнах — качавога).
Сучасны палітычны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Варта адзначыць, што Азербайджан і Грузію адносяць часткова або цалкам да спісу еўрапейскіх краін. Уключэнне Азербайджана і Грузіі ў спіс краін Заходняй Азіі, грунтуецца перш за ўсё на частковым геаграфічным размяшчэнні паміж Еўропай і Азіяй [3]
У наш час гэты рэгіён ахоплівае тэрыторыі дзяржаў:
|
На тэрыторыі рэгіёна знаходзіцца таксама большасць часткова прызнаных дзяржаў свету:
А таксама непрызнаная дзяржава:
Асноўныя этнічныя групы рэгіёна:
- азербайджанцы
- асірыйцы
- арабы
- армяне
- грэкі
- грузіны
- яўрэі
- курды
- мегрэлы
- лезгіны
- персы
- пуштуны
- талышы
- туркі
- туркаманы
- сваны
Зноскі
- ↑ (unspecified title) — World Bank Open Data. Праверана 22 кастрычніка 2024.
- ↑ UNESCO Institute for Statistics
- ↑ map europe, worldatlas. Worldatlas(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лістапада 2013. Праверана 1 кастрычніка 2012.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Западная Азия. Серия «Обычаи народов мира». М.: «Мир книги», 2010. 222 с. ISBN 5486035837, 9785486035838
- История Древнего Востока: Зарождение древнейших классовых обществ и первые очаги рабовладельческой цивилизации. Ч. 2: Передняя Азия, Египет. М., 1998.
- Лазарев М. С. Западная Азия: этнополитическая ситуация / Институт востоковедения (Российская академия наук). . М.: «Наука», Издательская фирма «Восточная лит-ра», 1993. 230 с.
- Прошин Н. И., Куракова Л. И. Зарубежная Азия: общий обзор, Юго-Западная Азия. Энциклопедия «Страны и народы». М.: «Мысль», 1979. 380 с.
- Языки мира: Древние реликтовые языки Передней Азии / РАН. Институт языкознания. Под ред. Н. Н. Казанского, А. А. Кибрика, Ю. Б. Корякова. — М.: Academia, 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Middle East, West Asia, National Geographic Style Manual, National Geographic Society