Рудзігер фон дэр Гольц
Рудзігер фон дэр Гольц | ||||||
---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Rüdiger von der Goltz | ||||||
Дата нараджэння | 8 снежня 1865[1][2][…] | |||||
Месца нараджэння | ||||||
Дата смерці | 4 лістапада 1946[3][1][…] (80 гадоў) | |||||
Месца смерці | ||||||
Бацька | Gustav von der Goltz[d][4] | |||||
Маці | Cäcilie von Perbandt[d][4] | |||||
Дзеці | Rüdiger Goltz[d] і Graf Georg-Conrad von der Goltz[d] | |||||
Грамадзянства | ||||||
Прыналежнасць |
Германская імперыя Балтыйскае герцагства |
|||||
Род войскаў | Германская імперская армія | |||||
Гады службы |
1885 — 1919 1919 — 1919 |
|||||
Званне | ||||||
Бітвы/войны |
Першая сусветная вайна Грамадзянская вайна ў Фінляндыі Барацьба за незалежнасць Латвіі Капаўскі путч |
|||||
Узнагароды і званні |
|
|||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Рудзігер фон дэр Гольц (ням.: Gustav Adolf Joachim Rüdiger Graf von der Goltz; 8 снежня 1865, Цюліхау, Правінцыя Брандэнбург, Прусія, цяпер Польшча — 4 лістапада 1946, Бернбойрэн, Баварыя, Германія) — нямецкі генерал, граф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]З дваранскага роду Гольц . У гады Першай сусветнай вайны даслужыўся да пасады камандзіра так званай «Остзейскай дывізіі », якая дзейнічала ў Прыбалтыцы. На чале германскага экспедыцыйнага корпуса ўдзельнічаў у грамадзянскай вайне ў Фінляндыі на баку буржуазнага ўрада, аказваў дапамогу ў арганізацыі фінскай арміі.[5] Падтрымліваў палітыку фінскага генерала К. Манергейма.
У пачатку 1919 г. пад ціскам Антанты адкліканы з Фінляндыі, вярнуўся ў Прыбалтыку, дзе ўдзельнічаў у стварэнні прыбалтыйскага ландэсвера. З 1 лютага 1919 года камандаваў антыбальшавіцкімі сіламі ў Латвіі. Прыхільнік стварэння Балтыйскага герцагства. У красавіку 1919 г. раззброіў у Лібаве латышскія нацыянальныя войскі і скінуў урад К. Улманіса, замяніўшы яго сваім стаўленікам А. Ніедрам. Войскі пад яго камандаваннем занялі Курляндыю і Рыгу (22 мая 1919 г.) (Пасля адстаўкі фон дэр Гольца гэтыя ўзброеныя сілы перайшлі пад камандаванне Берманта-Авалава.)
У кастрычніку 1919 г. па патрабаванні латвійскіх улад і Вялікабрытаніі быў адкліканы з Латвіі ўрадам Веймарскай рэспублікі[6].
У Германіі стаў праціўнікам Веймарскай рэспублікі. Удзельнічаў у Капаўскім путчы. З 1934 г. займаў добра аплачваную, але малаўплывовую пасаду кіраўніка ветэранскай арганізацыі Імперскі саюз нямецкіх афіцэраў (ням.: Reichsverband deutscher Offiziere).
У перыяд нямецкай акупацыі з 1941 па 1944 гг. бульвар Аспазіяс у Рызе насіў імя фон дэр Гольца[7].
Мемуары
[правіць | правіць зыходнік]- Goltz Rüdiger von der Meine Sendung im Finland und im Baltikum Leipzig: K.F.Kochler Verlag, 1920. (Русс. перевод: Р. фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике. СПб.: Изд-во Европейского университета, 2015).
- Goltz Rüdiger von der Als politischer General im Osten Leipzig, 1936.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Rudiger, count von der Goltz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rüdiger Goltz // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Гольц Рюдигер фон дер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ Der Feldzug in Finnland Архівавана 13 кастрычніка 2006. (ням.)
- ↑ Гольц Рудзігер
- ↑ Бульвар Аспазіяс
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рюдигер фон дер Гольц. Моя миссия в Финляндии и Прибалтике / генерал граф Рюдигер фон дер Гольц; пер. с нем., вступит. ст., коммент. Л. Ланника. — СПб. : Издательство Европейского университета в Санкт-Петербурге, 2015. — 318 с. : ил. ; [8] c. карты. — (Эпоха войн и революций;вып. 7). ISBN 978-5-94380-188-4
- Bermond-Awaloff Pavel, Im Kampf gegen den Bolschewismus. Erinnerungen von General Fürst Awaloff, Oberbefehlshaber der Deutsch-Russischen Westarmee im Baltikum. Glückstadt, Hamburg: Verlag J.J. Augustin.
- BischoffJosef, Die letzte Front. Geschichte der Eiserne Division im Baltikum 1919, Berlin 1935.
- Darstellungen aus den Nachkriegskämpfen deutscher Truppen und Freikorps, Bd 2: Der Feldzug im Baltikum bis zur zweiten Einnahme von Riga. Januar bis Mai 1919, Berlin 1937; Bd 3: Die Kämpfe im Baltikum nach der zweiten Einnahme von Riga. Juni bis Dezember 1919, Berlin 1938.
- Die baltische Landeswehr im Befreiungskampf gegen den Bolschewismus. Ein Gedenkbuch, herausgegeben vom baltischen Landeswehrein, Riga 1929.
- Kiewisz Leon, Sprawy łotewskie w bałtyckiej polityce Niemiec 1914—1919, Poznań 1970.
- Łossowski Piotr, Między wojną a pokojem. Niemieckie zamysły wojenne na wschodzie w obliczu traktatu wersalskiego. Marzec-kwiecień 1919, Warszawa 1976.
- Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Łotwy 1914—1921, Warszawa 1999.
- Paluszyński Tomasz, Walka o niepodległość Estonii 1914—1920, Poznań 2007.
- Von den baltische Provinzen zu den baltischen Staaten. Beiträge zur Entstehungsgeschichte der Republiken Estland und Lettland, Bd I (1917—1918), Bd II (1919—1920), Marburg 1971, 1977.
- Jobst Knigge, Kontinuität deutscher Kriegsziele im Baltikum. Deutsche Baltikumpolitik 1918/19 und das Kontinuitätsproblem, Verlag Dr. Kovacs Hamburg 2003.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рудзігер фон дэр Гольц
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 8 снежня
- Нарадзіліся ў 1865 годзе
- Нарадзіліся ў Любушскім ваяводстве
- Памерлі 4 лістапада
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Верхняй Баварыі
- Генерал-лейтэнанты (Германская імперыя)
- Кавалеры ордэна Pour le Mérite
- Кавалеры Жалезнага крыжа 1 класа
- Кавалеры Жалезнага крыжа 2 класа
- Узнагароджаныя знакам «За раненне» ў чорным
- Кавалеры ордэна Крыжа Свабоды 1 класа
- Асобы
- Члены Фрайкора
- Военачальнікі Латвіі
- Военачальнікі Фінляндыі
- Военачальнікі Першай сусветнай вайны (Германія)
- Удзельнікі Грамадзянскай вайны ў Расіі
- Мемуарысты Германіі
- Грамадзянская вайна ў Фінляндыі
- Антыкамунізм у Латвіі
- Род Гольцаў
- Манархісты Германіі