Рыа-дэ-Жанэйра
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Ры́а-дэ-Жанэ́йра, або Ры́а-дэ-Жанэ́йру (парт.: Rio de Janeiro — «студзеньская рака») — сталіца штата Рыа-дэ-Жанэйра, другі па велічыні горад Бразіліі і трэці па велічыні сталічнай вобласці і агламерацыі ў Паўднёвай Амерыцы, змяшчаючы ў сябе каля 3,6 млн чалавек у самім горадзе[2][3], што робіць яго шостым найбуйнейшым у Паўднёвай Амерыцы і 26 у свеце[4]. Горад быў сталіцай Бразіліі на працягу амаль двух стагоддзяў, з 1763 па 1815 гады падчас партугальскай каланіяльнай эпохі, а з 1815 па 1821 гады з’яўляўся нават сталіцай Злучанага Каралеўства Партугаліі, Бразіліі і Алгарві, з 1822 па 1960 год быў сталіцай незалежнай дзяржавы.
Рыа-дэ-Жанэйра мае другі па велічыні ВУП у краіне[5], які ацэньваецца прыкладна ў 343 млрд долараў ЗША. У горадзе месцяцца штаб-кватэры дзвюх найбуйнейшых бразільскіх кампаній — Petrobras і Vale, а таксама штаб-кватэры буйных нафтавых кампаній і сотавых аператараў у Бразіліі, акрамя таго тут жа знаходзяцца офісы найбуйнейшых СМІ і камунікацыйных кампаній у Лацінскай Амерыцы. Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца домам для многіх універсітэтаў і інстытутаў, ён з’яўляецца другім па велічыні цэнтрам даследаванняў і развіцця ў Бразіліі, на якія прыходзяцца 17 % нацыянальнай навуковай вытворчасці, паводле звестак на 2005 год[6].
Рыа-дэ-Жанэйра з’яўляецца самым наведвальным горадам у паўднёвым паўшар’і і вядомы сваім ландшафтам, карнавальнымі ўрачыстасцямі, самба, боса-новай, пляжамі і курортамі[7], як Бара-да-Тыжука, Капакабана, Іпанема і Леблон. Сярод выбітных мясцін у дадатак да пляжаў трэба ўключаюць і гіганцкую статую Хрыста Збавіцеля на вяршыні гары Каркаваду, названы адным з новых сямі цудаў свету, гару Цукровая галава з яе фунікулёрамі і стадыён «Маракана», адзін з найбуйнейшых футбольных стадыёнаў у свеце. У 2016 годзе Летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Рыа-дэ-Жанэйра, якія стануць першымі такімі гульнямі, што пройдуць у паўднёваамерыканскім горадзе[8]. Таксама на стадыёне «Маракана» прайшоў фінальны матч чэмпіянату свету па футболе 2014 года, які таксама прайшоў у Бразіліі[9]. Акрамя таго Рыа-дэ-Жанэйра прыйняў у 2013 годзе Сусветны Дзень Моладзі[10].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Еўрапейцы ўпершыню патрапілі ў заліў Гуанабара 1 студзеня 1502 года (менавіта з-за гэтага горад быў названы «студзеньская рака», бо партугальцам здалося што, заліў гэта невядомая вялікая рака). Гэта быў карабель партугальскай экспедыцыі капітана Гаспара дэ Лемаса ці капітана Гансала Каэлью, увесь флот быў пад кіраўніцтвам Педра Альварэса Кабрала[11]. Ёсць некаторыя меркаванні, што ў экспедыцыі ўдзельнічаў фларэнційскі мараплаўца Амерыга Веспучы ў якасці назіральніка па запрашэнні караля Мануэля I. На той час у рэгіёне жылі мясцовыя народы тупі, пуры, батакуда і масакалі[12].
У 1555 годзе адзін з астравоў у заліве Гуанабара, які зараз называецца Вілеганья, быў акупіраваны сіламі 500 французскіх каланістаў пад камандваннем адмірала Нікаля Дзюранам дэ Вілеганья. Такім чынам, Вілеганья пабудаваў форт Каліньі на востраве і заставаў калонію Антарктычная Францыя. Горад Рыа-дэ-Жанэйра быў заснаваны партугальцамі 1 сакавіка 1565 года і спачатку называўся Сан-Сабастыян-ду-Рыу-дэ-Жанэйра, у гонар Святога Сабастыяна, святога, які быў цёзкай і заступнікам партугальскага манарха Себаштыяну I. Да пачатку XVIII стагоддзя, горад быў пад пагрозай уварвання піратаў, у асноўным французскіх, як Жана-Франсуа Дзюклера і Рэнэ Дзюгая-Труі[13].
У канцы XVII стагоддзя, яшчэ пры цукровай эры, бандэйранты знайшлі золата і алмазы ў суседнім капітанстве Мінас-Жэрайс, такім чынам, Рыа-дэ-Жанэйра стаў нашмат больш прывабным портам для экспарту багаццяў, такіх як золата, каштоўныя камяні, акрамя цукру, чым Сальвадор, які знаходзіцца значна далей на паўночным-усходзе. Таму ў 1763 годзе каланіяльная адміністрацыя ў партугальскай Амерыцы была перанесена з Сальвадора ў Рыа-дэ-Жанэйра. Горад заставаўся ў асноўным каланіяльнай сталіцай да 1808 года, калі сям’я партугальскага караля і вялікая частка партугальскіх магнатаў збеглі сюды, ратуючыся ад напалеонаўскага нашэсця. Сталіца каралеўства была пераведзена ў горад, які, такім чынам, стаў адзінай еўрапейскай сталіцай за межамі Еўропы за ўсю гісторыю. Аднак, з-за таго што не існавала ніякай гарадской інфраструктуры, якая была бы здольна змясціць сотні шляхетных асоб, якія раптоўна прыбылі сюды з Еўропы, многія жыхары былі проста выселеныя са сваіх дамоў[14]. Існаваў таксама вялікі прыток афрыканскіх рабоў у Рыа-дэ-Жанэйра. У 1819 годзе ў капітанстве налічвалася каля 145 тысяч рабоў. У 1840 годзе іхняя колькасць дасягнула 220 тысяч чалавек[15].
Калі прынц Педру I абвясціў незалежнасць Бразіліі ў 1822 годзе, ён вырашыў пакінуць Рыа-дэ-Жанэйра ў якасці сталіцы сваёй новай імперыі. Рыа працягвала існаваць у ролі сталіцы Бразіліі і пасля 1889 года, калі манархія была заменена на рэспубліку. Да першых гадоў XX стагоддзя, горад быў у значнай ступені абмежаваны наваколлях, і размяшчаўся толькі ў сённяшнім бізнесным раёне ў вусце бухты Гуанабара. Аднак пасля цэнтр горада пачаў перамяшчацца на поўдзень і захад у паўднёвую зону, калі першы тунэль быў пабудаваны ў гарах размешчаных паміж Рыа-дэ-Жанэйра і Батафогу і наваколлях, якія зараз вядомы як Капакабана. Пашырэнне горада на поўнач і поўдзень спрыялі кансалідацыі і электрыфікацыі трамвайвай транзітнай сістэмы ў горадзе пасля 1905 года[16]. Прыродная прыгажосць Батафогу ў спалучэнні са славай атэля Copacabana Palace, шыкоўнага атэля Паўднёвай Амерыцы ў 1930-х гадах, дапамагло Рыа-дэ-Жанэйра атрымаць рэпутацыю турыстычнага горада, аднак, гэтая рэпутацыя была некалькі сапсавана ў апошнія гады ў выніку гандлю наркотыкамі[17]. Планы па перамяшчэння сталіцы краіны ў тэрытарыяльны цэнтр час ад часу абмяркоўваўся ў краіне, пакуль Жуселіну Кубічак не быў абраны прэзідэнтам краіны ў 1955 годзе. Нягледзячы на тое, што многія меркавалі, што гэта была проста перадвыбарчая рыторыка, Кубічак амаль адразу пачаў будаваць новую сталіцу, якая была адкрытая ў 1960 годзе. 21 красавіка таго ж года сталіца краіны была афіцыйна перавезена з Рыа-дэ-Жанэйра ў горад Бразілія.
У перыяд з 1960 па 1975 год Рыа-дэ-Жанэйра меў статус горада-штата пад назвай штат Гуанабара ў межах аднайменнай бухты. Тым не менш, з адміністрацыйных і палітычных прычын, указам прэзідэнта вядомым як «Аб’яднанне» горад пазбавіўся федэратыўнага статусу і быў пераведзены ў штат Рыа-дэ-Жанэйра, тэрыторыі вакол горада са сталіцай у Нітэрой, у 1975 годзе. Нават сёння некаторыя актывісты і палітыкі выступаюць за вяртанне гораду муніцыпальнай аўтаноміі[18][19].
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Рыа-дэ-Жанэйра знаходзіцца на паласе Атлантычнага ўзбярэжжа Бразіліі, недалёка ад тропікаў Казярога, дзе берагавая лінія арыентавана з усходу на захад. Горад быў заснаваны на ўваходзе ва ўчастак узбярэжжа, дзе размяшчаецца заліў Гуанабара, а яго ўваход адзначаны гарой, званай Цукровая Галава (парт.: Pão de Açúcar), якая з’яўляецца «візітнай карткай» горада[20].
Цэнтр горада ляжыць на раўнінах заходняга берага бухты Гуанабара. Большая частка горада, звайнай Паўночнай зонай, распасціраецца на паўночны захад ад раўніны ў складзе марскіх і кантынентальных адкладаў і на пагорках і некалькіх скалістых гор. Паўднёвая зона горада дасягае пляжаў, яна адрэзана ад цэнтра і ад паўночнай зоны прыбярэжнымі гарамі. Гэтыя горы і пагоркі з’яўляюцца адгалінаваннем гор Сера-ду-Мар на паўночны захад, старажытнага гранітнага горнага ланцуга, які ўтварае паўднёвыя схілы Бразільскага пласкагор’я. Вялікая заходняя зона, адрэзаная горнай мясцовасцю, стала даступнай, дзякуючы новым дарогам і тунэлям, якія былі пабудаваны ў канцы XX стагоддзя[21].
Гарадское дзяленне
[правіць | правіць зыходнік]Горад дзеліцца на:
- Гістарычны цэнтр (Centro);
- Паўднёвая зона — турыстычная зона;
- Паўночная зона — індустрыяльная зона;
- Заходняя зона — {Barra da Tijuca}.
Цэнтр
[правіць | правіць зыходнік]Centro з’яўляецца гістарычным цэнтрам горада. Тут маюцца каланіяльныя будынкі, напрыклад «Paço Imperial», які выкарыстоўваўся ў якасці рэзідэнцыі губернатара каланіяльнай Бразіліі. Ёсць таксама шмат гістарычных храмаў, у тым ліку сабор Кандэларыя. Гарадскі тэатр, а таксама некалькі музеяў, размешчаных у цэнтры горада. Адной з добра вядомых прывабнасцей горада з’яўляецца трамвай Бандыньё, што курсіруе праз цэнтр горада.
Паўночная зона
[правіць | правіць зыходнік]У Паўночнай зоне знаходзіцца стадыён Маракана, раней найбуйны футбольны стадыён, здольнасць прыёма гледачоў — 120 000 чал. Адкрыццё і закрыццё Панамерыканскіх гульняў у 2007 г. было праведзена менавіта на гэтым стадыёне.
Акрамя стадыёна, у паўночнай зоне Рыа ёсць і іншыя турыстычныя і гістарычныя славутасці, такія як Мангуіньяс — Інстытут медыка-біялагічных навук, у выглядзе замка, аб’ект Quinta da Boa Vista і былы Імператарскі палац — Паса, які ў цяперашні час з’яўляецца Нацыянальным Музеем Бразіліі.
У Паўночнай зоне таксама знаходзяцца міжнародны аэрапорт і студэнцкі кампус Федэральнага ўніверсітэта Рыа-дэ-Жанэйра.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Рыа-дэ-Жанэйра мае трапічны клімат саванны, якія цесна звязаны з трапічна мусонным кліматам у адпаведнасці з кліматычнай класіфікацыяй Кёпена, і часцяком характарызуецца працяглымі перыядамі дажджоў са снежня па сакавік[22]. Ва ўнутраных раёнах горада, тэмпература вышэй за 40 °C з’яўляецца агульнай на працягу лета, хоць і рэдка на працягу доўгага часу, у той час як максімальная тэмпература вышэй за 27 °C можа назірацца штомесячна.
Уздоўж узбярэжжа, вецер, што дзме ў перамежку на сушу і на мора, робіць тэмпературу больш умеранай. З-за свайго геаграфічнага становішча горад часцяком дасягаюць, асабліва восенню і зімой, халодныя франты, якія прасоўваюцца з Антарктыды, што прыводзіць да частай змены надвор’я. У асноўным летам моцныя ліўні выклікаюць катастрафічныя паводкі і апоўзні. У горных раёнах рэгіструецца большая колькасць ападкаў, бо яны ўяўляюць сабой бар’ер для вільготнага ветру, што зыходзіць ад АтлАнтычнага акіяна[23].
Сярэдняя мінімальная гадавая тэмпература складае 21 °C, сярэдняя максімальная гадавая тэмпература складае 27 °C, а сярэдняя гадавая тэмпература складае 23 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў складае 1175 мм. Згодна з INMET, мінімальная тэмпература была зарэгістравана на адзнаке ў 4,8 °C у ліпені 1928 года, у наваколлях Кампа-душ-Афонсас, а абсалютны максімум 44 °C у лютым. Тэмпература ніжэй 10 °C вельмі рэдкая для горадзе. Тэмпература вар’іруецца ў залежнасці ад вышыні, адлегласці ад берага і тыпу расліннасці. Узімку назіраюцца ўмераныя тэмпература і меншая колькасць дажджоў, чым у летні час. Сярэдняя гадавая тэмпература мора складае 23—24 °C, ад 22 °C у перыяд з ліпеня па кастрычнік да 26 °C у лютым і сакавіку[24].
Клімат Рыа-дэ-Жанэйра | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | 29,4 | 30,2 | 29,4 | 27,8 | 26,4 | 25,2 | 25,3 | 25,6 | 25,0 | 26,0 | 27,4 | 28,6 | 27,2 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 26,4 | 26,7 | 26,4 | 24,9 | 23,4 | 22,0 | 21,9 | 22,3 | 22,1 | 23,1 | 24,4 | 25,5 | 24,1 |
Сярэдні мінімум, °C | 23,3 | 23,5 | 23,3 | 21,9 | 20,4 | 18,7 | 18,4 | 18,9 | 19,2 | 20,2 | 21,4 | 22,4 | 21,0 |
Норма ападкаў, мм | 114,1 | 105,3 | 103,3 | 137,4 | 85,6 | 80,4 | 56,4 | 50,5 | 87,1 | 88,2 | 95,6 | 169,0 | 1 772,9 |
Крыніца: World Meteorological Organization (UN), Hong Kong Observatory |
Асноўныя славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Горад мясцовыя жыхары дзеляць на Стары горад, Новы і прадмесця. У Старым горадзе знаходзяцца мытня, докі, арсенал, біржа, Нацыянальная акадэмія мастацтваў, гарадская ратуша і культурныя ўстановы, уключаючы ўсе тэатры і амаль усе музеі. Новы горад вядомы манетным дваром, турмой, галоўным вакзалам і Домам інвалідаў. Пляжы Іпанема і Капакабана, парк Фламенгу, гіганцкая статуя Хрыста Збавіцеля на гары Каркавада, гара Цукровая Галава (парт.: Pão de Açucar), стадыён Маракана (парт.: Maracanã) — другі па велічыні ў свеце футбольны стадыён.
Вядомымі і найбольш знакамітымі архітэктурнымі помнікамі горада з’яўляюцца каланіяльныя цэрквы, кляштар Сан-Бенто, кляштар Сан-Антоніа і ордэна капуцынаў, а таксама былая імператарская рэзідэнцыя Кінта-да-Боа-Віста.
Царква Багародзіцы Лампэдоса названая ў гонар астравы Лампэдоса ў Міжземным моры, дзе, згодна з легендай, была з’ява Святой Багародзіцы. Яе ўзвялі ў 1929 годзе на месцы струхлелага будынка XVIII стагоддзя ў неакласічным стылі пад уплывам мексіканскай архітэктурнай школы. Асноўная славутасць царквы Святой Люцыі, пабудаванай у 1732 годзе — прыродны фантан, вада якога лічыцца гаючай.
Нягледзячы на тое, што вуліцы і набярэжныя Рыа-дэ-Жанэйра літаральна патанаюць у трапічнай расліннасці, у горадзе ёсць батанічны сад і мноства паркаў. У батанічным садзе, які заснавалі ў 1808 годзе і які з’яўляецца адным з найлепшых у свеце, сабрана больш за 7000 відаў раслін з усяго свету. Тут жа знаходзіцца і знакамітая алея пальмаў, і калекцыя экзатычных звяроў і птушак. Нацыянальны парк Тыжука, на тэрыторыі якога размешчана вяршыня Каркавада, з’яўляецца самым вялікім гарадскім лесам у свеце. Тут можна сустрэць малпаў і экзатычных птушак. У адным з прыгарадаў знаходзіцца зоалагічны сад.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Выбітныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Tabela 9605 - População residente, por cor ou raça, nos Censos Demográficos Праверана 30 лістапада 2024.
- ↑ R.L. Forstall, R.P. Greene, and J.B. Pick, «Which are the largest? Why published populations for major world urban areas vary so greatly» Архівавана 31 мая 2010., City Futures Conference, (University of Illinois at Chicago, July 2004) — Table 5 (p.34)
- ↑ City Population agglomeration list. City Population.
- ↑ «Rio 2016» Архівавана 27 снежня 2010.. Rio 2016.
- ↑ «Posição ocupada pelos 100 maiores municípios em relação ao Produto Interno Bruto». Instituto Brasileiro de Geografia e Estatística (IBGE). December 16, 2008.
- ↑ «Assessoria de Comunicação e Imprensa». Universidade Estadual de Campinas (Unicamp). June 17, 2005.
- ↑ «Rio de Janeiro’s Beach Culture» Tayfun King, Fast Track, BBC World News (September 11, 2009)
- ↑ «BBC SPORT, Olympics, Rio to stage 2016 Olympic Games». BBC News. October 2, 2009.
- ↑ «Rio de Janeiro quer sediar somente a final da Copa 2014». Terra Networks.
- ↑ «Latest Headlines: Pope will attend WYD in Rio in 2013, mayor claims». Catholic Culture. 2011-08-02.
- ↑ Jorge Couto, 1995, «A Construção do Brasil», Lisbon: Cosmos.
- ↑ «índios Rio» Архівавана 5 чэрвеня 2010.. Bairrodocatete.com.br.
- ↑ «History of Rio». Paralumun.com.
- ↑ «Real Portuguese Family in Rio». folha.uol.com.br.
- ↑ «A África civiliza». Multirio.rj.gov.br.
- ↑ Boone, Christopher G. 1995. «Streetcars and Politics in Rio de Janeiro: Private Enterprise versus Municipal Government in Mass Transit Delivery, 1903—1920». Journal of Latin American Studies 27: 343—365.
- ↑ «Drugs and violence in Rio: The bottom line». The Economist. October 22, 2009.
- ↑ «Cariocas and Municipal Autonomy» Архівавана 23 ліпеня 2011.. Rumoaocap.kit.net.
- ↑ «Carioca Dream and Autonomy» Архівавана 11 мая 2011.. sirkis.com.br.
- ↑ Where is Rio de Janeiro? Архівавана 5 лістапада 2013.. RioBrazilBlog.com
- ↑ Rio de Janeiro — History.com Articles, Video, Pictures and Facts
- ↑ Rio de Janeiro Destination Guide Архівавана 7 лютага 2009.. The Weather Channel.
- ↑ Rio de Janeiro Weather Forecast & Climate — Weather In Rio de Janeiro, Brazil. brazilmycountry.com
- ↑ «Rio de Janeiro Climate Guide». Weather To Travel
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Рыа-дэ-Жанэйра
- Афіцыйная старонка