Рэгенсбург
Выгляд
Горад
Рэгенсбург
Regensburg
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рэ́генсбург[2] (ням.: Regensburg) — горад на поўдні Германіі, у зямлі Баварыя, на рацэ Дунай пры ўпадзенні ракі Рэген. Насельніцтва ў 2007 годзе складала каля 131 тыс. жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад узнік з рымскага ваеннага ўмацавання.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 2000 год — каля 125 тыс. чал.[2]
- 2007 год — каля 135 тыс. чал.
Гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Прамысловасць: машынабудаванне, тэкстыльная, харчасмакавая, паліграфічная, будаўнічых матэрыялаў. Пачатковы пункт суднаходства на рацэ Дунай, вузел чыгунак і аўтамабільных дарогдарог.
Навука і культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт. Гарадскі музей, мастацкая галерэя, палацавы музей Турн і Таксіс.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурныя помнікі VIII—XVII стагоддзяў: раманскія цэрквы Эмерамскірхе (8—13 ст.), Якабскірхе (1150—1200) і Старая капэла (1002), гатычныя сабор Санкт-Петэр (каля 1250—1525) і Старая ратуша (1356), рэнесансавыя і барочныя цэрквы і інш.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Альбрэхт Альтдорфер (1480—1538) — мастак
- Павел Свірыд (1888—1948) — беларускі грамадскі дзеяч, юрыст. Памёр у Рэгенсбургу.
- Георг Фрыдрых Цыбланд (1800—1873) — архітэктар
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Абердын (англ.: Aberdeen), Шатландыя (з 1955)
- Брыксен (італ.: Brixen), Італія (з 1969)
- Адэса, Украіна (з 1990)
- Пльзень (чэшск.: Plzeň), Чэхія (з 1993)
- Тэмпэ (англ.: Tempe), Арызона, ЗША (з 1981)
- Клермон-Феран (фр.: Clermont-Ferrand), Францыя (з 1969)
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Alle politisch selbständigen Gemeinden mit ausgewählten Merkmalen am 31.12.2023 — DESTATIS, 2024. Праверана 16 лістапада 2024.
- ↑ а б БелЭн 2001.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэгенсбург // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 547. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Планы горада
[правіць | правіць зыходнік]- http://stadtplan.regensburg.de Архівавана 5 красавіка 2008. — планы горада, сучасныя і XIX стагоддзя
- http://www.museen.regensburg.de/museen/lageplan_museen.html Архівавана 14 сакавіка 2009. — план цэнтра горада ў фармаце pdf.
Даведнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Славутасці Рэгенсбурга Архівавана 3 снежня 2011. (ням.) на афіцыйным сайце горада http://www.regensburg.de
- Славутасці Рэгенсбурга: Альтштат з усходу на захад і з захаду на ўсход(недаступная спасылка) (ням.)
- Шпацыр па Рэгенсбургу на рускай мове (руск.)
- Экскурсія па Валхале — 9 км ад Рэгенсбурга — на рускай мове (руск.)
- Жыхары Рэгенсбурга вырашылі забараніць будаўніцтва сонечнай электра-станцыі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1155 рус. • англ. • фр. |