Рэйх
Рэйх (ням.: ⓘ [ˈʁaɪç]) — нямецкае слова для абазначэння шэрагу земляў, падпарадкаваных адной уладзе. Беларускім аналагам служыць слова «Дзяржава».
Часам слова «Рэйх» атаясамляюць з імперыяй (напрыклад ад ням.: Heiliges römisches Reich deutscher Nation — Свяшчэнная Рымская Імперыя германскай нацыі). Аднак слову «імперыя» дакладней адпавядае ням.: Kaisertum, Kaiserreich, а Рэйх можа мець і рэспубліканскае кіраванне. Так, афіцыйнай назвай Германіі часоў Веймарскай рэспублікі заставалася назва «Германскі Рэйх» (ням.: Deutsches Reich), узброеныя сілы зваліся «Рэйхсверам», флот — «Рэйхсмарынэ», кіраўнік урада — «Рэйхсканцлерам», а дзяржавы — «Рэйхспрэзідэнтам». Аўстрыя завецца на ням.: Österreich — буквально «Восточный Рейх» (не выпадкова пасля аншлюса гэта імя было заменена на старажытную назву Ostmark — «Усходняя Марка»). Францыя па па-нямецку завецца Frankreich — літаральна «Французскі Рэйх». У кантэксце антычнасці і Бібліі слова Reich часта адпавядае рускаму «царства» (Ойча наш dein Reich — царства Тваё).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Сярэднявечча існавала хіліястычнае вучэнне пра тры рэйхі ў гісторыі чалавецтва: Бога Бацькі (старазапаветная эпоха), Бога Сына (сучасная эпоха) і Бога Духу Святога (будучае «тысячагадовае царства» сусветнай справядлівасці). Алюзіяй на гэта вучэнне з’яўлялася уяўленне пра тры рэйхі ў гісторыі Германіі, якое ўзнікла ў 1920-я гады:
- Першы Рэйх (ням.: Altes Reich — «Старажытны Рэйх») — Свяшчэнная Рымская Імперыя германскай нацыі (962—1806)
- Другі Рэйх (ням.: Das Zweite Reich) — Кайзераўская Германія (1871—1918)
- Трэці Рэйх (ням.: Das Dritte Reich) — да прыходу нацыстаў да ўлады выкарыстоўвалася германскімі правымі як абазначэнне рэжыму будучыні, а затым стала адным з неафіцыйных назваў гітлераўскай Германіі (1933—1945).
У нацысцкай Германіі эпітэт «дзяржаўны» (ням.: Reichs-) суправаджаў шматлікія назвы афіцыйных пасад і інстытутаў (апроч ужо тэрмінаў «Рэйхсканцлер», «Рэйхсканцэлярыя», «Рэйхсмаршал», «Рэйхсміністр», «Рэйхстаг» і іншых, якія ўжо існавалі ў перыяд Кайзераўскай Германіі і Веймарскай Рэспублікі дадаліся званні «Рэйхспратэктар», «Рэйхсляйтар», «Рэйхсфюрар СС», і гэтак далей). Хоць цікава, што з назвы ўзброеных сіл гэта форма была выключана («Рэйхсвер» быў пераназваны ў «Вермахт», а «Рэйхсмарынэ» ў «Крыгсмарынэ»).
Пасля 1945 года слова «Рэйх» было заменена на «Федэрацыя» (ням.: Bund): «Рэйхстаг» заменены на «Бундэстаг», «Рэйхсвер» на «Бундэсвер». Аднак слова часам выкарыстоўваецца і сёння. Так напрыклад назва «Рэйхстагсгебойдэ» (ням.: Reichstagsgebäude) не была зменена.