Перайсці да зместу

Сара Вагенкнехт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сара Вагенкнехт
ням.: Sahra Wagenknecht
Член Бундэстага
з 29 верасня 2009
Кіраўнік урада Ангела Меркель
Намеснік Старшыні Левых
15 мая 2010 — 12 лістапада 2019
Папярэднік Грэгар Гізі
Пераемнік Аміра Махамед Алі

Нараджэнне 16 ліпеня 1969(1969-07-16)[1][2][…] (55 гадоў)
Муж Оскар Лафантэн[4][3]
Веравызнанне атэізм
Партыя
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень Doctor of Political Science[d]
Дзейнасць палітыка
Сайт sahra-wagenknecht.de (ням.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са́ра Ва́генкнехт (ням.: Sahra Wagenknecht; нар. 16 ліпеня 1969, Ена, ГДР) — нямецкі дзяржаўны дзеяч, доктар эканамічных навук, пісьменніца, член Левай партыі Германіі, член Бундэстага, з ліпеня 2004 па ліпень 2009 года — пасол Еўрапарламента, з 2011 года — намеснік старшыні Левай партыі.

Дзяцінства і юнацтва

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў Ене. Маці — немка, бацька — іранец, які вучыўся ў Заходнім Берліне і меў магчымасць наведваць яе маці, якая жыла тады ў ГДР, толькі атрымліваючы аднадзённыя візы. Маці працавала ў дзяржарганізацыі. Сара расла спачатку ў вёсцы каля Ены ў бабулі і дзядулі, а з пачаткам вучобы пераехала з маці ва Усходні Берлін.

З 1990 года пачала вывучаць філасофію і нямецкую літаратуру ў Енскім універсітэце і Берлінскім універсітэце імя Гумбальдта. Праз некаторы час кінула навучанне ў Берліне. Перавялася ў Гронінгенскі ўніверсітэт (Нідэрланды), які паспяхова скончыла ў 1996 годзе, абараніўшы ступень магістра.

Палітычная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку 1989 года ўступіла ў Сацыялістычную адзіную партыю Германіі (СЕПГ). Пасля пераўтварэння СЕПГ у Партыю дэмакратычнага сацыялізму (ПДС) у 1991 годзе была абраная ў нацыянальны камітэт гэтай партыі, далучылася да яе артадаксальнай марксісцкай фракцыі.

На федэральных выбарах 1998 года вылучалася кандыдатам ПДС у Дортмундзе.

На еўрапейскіх выбарах 1999 года была абраная прадстаўніком ПДС у Еўрапейскім парламенце, у якім з’яўлялася членам Камітэта па эканамічных і манетарных справах, а таксама членам еўрапейска-лацінаамерыканскай Асамблеі.

З аб’яднаннем ПДС з партыяй «Праца і сацыяльная справядлівасць — Выбарчая альтэрнатыва» і ўтварэннем у 2007 годзе Левай партыі стала змагацца за пасаду віцэ-старшыні гэтай партыі. На федэральных выбарах 2009 года перамагла ў Паўночным Рэйне-Вестфаліі. Будучы дэпутатам Бундэстага, стала прадстаўніком ЛПГ па эканамічнай палітыцы. 15 мая 2010 года была абраная віцэ-старшынёй ЛПГ (75,3% галасоў)[8], а 8 лістапада 2011 года стала першым віцэ-старшынёй ЛПГ (61,8% галасоў)[9].

З жніўня 2012 года — у рэдакцыі газеты Neues Deutschland[9].

У 2018 годзе заснавала моладзевую арганізацыю «Aufstehen»[10].

12 лістапада 2019 года новым сустаршынёй партыйнай фракцыі ў Бундэстагу замест Вагенкнехт стала Аміра Махамед Алі[11].

У кастрычніку 2023 года разам са сваімі аднадумцамі афіцыйна заявіла аб новым палітычным праекце «Саюза Сары Вагенкнехт», папярэдне пакінуўшы Левую партыю. Галоўнымі пунктамі партыйнай праграмы Вагенкнехт сталі аднаўленне сацыяльнай справядлівасці і развіццё эканомікі Германіі, правядзенне мірнай знешняй палітыкі ФРГ і адмова ад ваеннага ўмяшання ў канфлікты паміж дзяржавамі[12].

Сара Вагенкнехт прасоўвае ў левай партыі антыкапіталістычную ідэю і крытыкуе дзейнасць партыі ў складзе зямельных кааліцыйных урадаў. Яна падтрымлівае левыя ўрады Лацінскай Амерыкі і з’яўляецца спікерам сеткі салідарнасці з Венесуэлай «Venezuela Avanza». Выступае супраць НАТА, прысутнасці амерыканскай арміі на тэрыторыі ФРГ і ў цэлым супраць сучаснай амерыканскай палітыкі.

Прыватнае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе Вагенкнехт выйшла замуж за журналіста, рэжысёра і прадпрымальніка Ральфа Томаса Німаера.

12 лістапада 2011 года былы старшыня СДПГ Оскар Лафантэн публічна заявіў, што яны з Сарай Вагенкнехт «на працягу некаторага часу з’яўляюцца блізкімі сябрамі». Да гэтага моманту яны абодва ўжо жылі асобна ад сваіх мужа і жонкі, хоць Німаер і Вагенкнехт засталіся ў сяброўскіх адносінах[13]. Шлюб Вагенкнехт з Німаерам быў скасаваны ў сакавіку 2013 года, а 21 сакавіка 2015 года стала вядома, што яшчэ да Каляд 2014 года быў таемна заключаны шлюб Вагенкнехт і Лафантэна.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 14 жніўня 2015.
  2. Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages Праверана 13 красавіка 2018.
  3. а б Catalog of the German National Library Праверана 3 мая 2024.
  4. http://www.faz.net/aktuell/gesellschaft/menschen/geheime-hochzeit-oskar-lafontaine-und-sahra-wagenknecht-haben-geheiratet-13497210.html
  5. https://zeitung.faz.net/faz/feuilleton/2023-09-18/e6cdf5cd9e682391bd81c91c245e253c/?GEPC=s3
  6. https://web.archive.org/web/20130727114851/http://www.sahra-wagenknecht.de/serveDocument.php?id=101&file=1/7/8bf.pdf Праверана 30 кастрычніка 2024.
  7. Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. Wahl des Parteivorstandes (ням.)(недаступная спасылка). Die Linke. Архівавана з першакрыніцы 14 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  9. а б DIE LINKE hat Fraktionsvorstand gewählt. Politik (ням.)(недаступная спасылка). Die Linke im Bundestag (8 лістапада 2011). Архівавана з першакрыніцы 13 снежня 2013. Праверана 15 чэрвеня 2014.
  10. "«Вставайте» — против неконтролируемой миграции, за независимость от США и дружбу с Россией". Новая газета — Novayagazeta.ru(руск.). Праверана 2018-11-07.
  11. Kevin Hagen. Aus der Deckung (ням.). Spiegel (12 лістапада 2019). Праверана 23 мая 2020.
  12. Сару Вагенкнехт сравнили с Орлеанской девой. В Германии создается "здравомыслящая" партия // Независимая газета, 23.10.2023
  13. http://www.rg-rb.de/index.php?option=com_rg&task=item&id=4607&