Скарбніца Атрэя
Скарбніца Атрэя або Грабніца Атрэя, састарэлая назва — Грабніца Агамемнана — умоўнае найменне буйной падкурганнай грабніцы вульевага тыпу («толас») у Мікенах на ўзгорку Панагіца, збудаванай каля 1250 г. да н. э.
Прызначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Верагодна, у грабніцы захоўваліся астанкі кіраўніка, які завяршыў збудаванне мікенскай крэпасці, або аднаго з яго пераемнікаў. Форма грабніцы нагадвае форму іншых толасаў усходняга Міжземнамор'я, выяўленых, у тым ліку, і ў ваколіцах Мікен, аднак па сваёй манументальнасці і грандыёзнасці з'яўляецца адным з найважнейшых манументаў мікенскай цывілізацыі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Тэрмін, на працягу якога выкарыстоўвалася грабніца, невядомы; яна згадваецца ў Паўсанія. У 1879 годзе Генрых Шліман даследаваў гэтую грабніцу разам з іншымі пахаваннямі мікенскага акропаля.
Апісанне канструкцыі
[правіць | правіць зыходнік]Уваход у камеру ішоў праз нахільны калідор-дромас даўжынёй 36 метраў. Каменная перамычка над уваходам важыць 120 тон. Камера грабніцы ўяўляла сабой круглае памяшканне з купалам, збудаваным метадам несапраўднага (ступеністага) скляпення. Пры будаўніцтве ўжываўся сухі мур. Унутраная вышыня складае 13, 5 м, а дыяметр — 14,5 м. Кароткі калідор вёў з талоса ў бакавую камеру, якая мела амаль кубічную форму. Па памерах, грабніца была найбуйнейшым купальным будынкам свайго часу аж да пабудовы Храма Меркурыя ў Баях і Рымскага пантэона.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Treasury of Atreus 360° Interactive virtual tour
- A different light inside Treasury of Atreus