Стаматыт
Стаматыт | |
---|---|
МКХ-10 | K12. |
МКБ-10-КМ | K12.1 |
МКХ-9 | 528.0 |
МКБ-9-КМ | 528.0[1] і 528.00[1] |
DiseasesDB | 27158 |
MedlinePlus | 001052 |
MeSH | D013280 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Стаматыт (ад стар.-грэч.: Στόμα — рот) — пашкоджанне слізістай абалонкі ротавай поласці. Бывае абмежаванае запаленне слізістай абалонкі языка — гласіт, дзяснаў — гінгівіт. Адрозніваюць: афтозны, катаральны, язвавы, некратычны; востры і хранічны; першасны і другасны. Складае звыш 70 % хвароб слізістай поласці рота ў дзяцей.
Папярэджанне
[правіць | правіць зыходнік]Прадухіленню хваробы спрыяе багатая на вітаміны групы B, цынк, фоліевую кіслату, жалеза і селен ежа, трэба лячыць хворыя зубы, піць толькі з асабістага посуду, менш прыкладаць пальцы да рота, спажываць толькі мытую садавіну і гародніну, мыць рукі перад ядой[2].
Прычыны
[правіць | правіць зыходнік]Запаленню спрыяе забруджанне поласці рота, хвароба зубоў, зубныя адкладанні, дысбактэрыёз, вірусная інфекцыя (герпес), грыбок і алергія[3].
Праявы
[правіць | правіць зыходнік]Прыкметы хваробы: пачырваненне і напуханне слізістай поласці рота, сып, боль і непрыемны пах з рота[4].
Зноскі
- ↑ а б Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 28 ліпеня 2018.
- ↑ Вольга Цыбульская. Стаматыт — гэта сур'ёзна // Краіна здароўя. — 23 снежня 2009. — № 53 (167). — С. 7. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2013.
- ↑ Лячэнне стаматыту(недаступная спасылка). Прадпрыемства «Шык-Дэнталь». Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2012. Праверана 26 чэрвеня 2013.
- ↑ БелЭн 2002.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Арцюшкевіч А. С., Валеева З. Р. Стаматы́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 142. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Стаматыт на Вікісховішчы |