Перайсці да зместу

Статут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Стату́т[1][2][3] — збор правіл, якія рэгулююць арганізацыю і парадак дзейнасці ў пэўнай сферы адносін або пэўнага ўрадавага органа, прадпрыемства, установы. Агульныя статуты зацвярджаюць, звычайна, вышэйшыя органы дзяржаўнай улады, статуты арганізацый (добраахвотныя таварыствы, творчыя саюзы і іншыя) — устаноўчыя органы гэтых арганізацый. Статуты большасці міжнародных арганізацый — асноўныя акты, якія вызначаюць задачы, прынцыпы стварэння і дзейнасці гэтых арганізацый.

Статутам таксама называюць палажэнне пра што-небудзь (напрыклад, статут ордэна, у якім даецца яго апісанне, парадак узнагароджання і нашэння)[4].

Зноскі