Сцяг Калужскай вобласці
Выгляд
Сцяг Калужскай вобласці | |
---|---|
Зацверджаны | 30 студзеня 2004 |
Прапорцыя | 2:3 |
Сцяг Калужскай вобласці з'яўляецца сімвалам Калужскай вобласці. Прыняты 30 студзеня 2004 года.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Калужскай вобласці ўяўляе сабою прамавугольнае палатно з трох гарызантальных палосаў: роўнавялікіх верхняй і ніжняй палосаў чырвонага і зялёнага колеру адпаведна і сярэдняй — серабрыстага колеру, якая складае 1/6 яго вышыні. У цэнтры чырвонай паласы палатна размяшчаецца малюнак залатой імператарскай кароны. Адносіны шырыні сцяга і яго даўжыні 2:3.