Перайсці да зместу

Сцяг Саксоніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг Свабоднай дзяржавы Саксонія
Германія
Грамадзянскі сцяг
Маленькі чорна-белы вексілалагічны сімвал або піктаграма, якае паказвае розныя выкарыстанні сцяга Грамадзянскі сцяг
Зацверджаны 1815, 1920, 1947, 1991
Прапорцыя 3:5, таксама 1:2

Сцяг Саксоніі (ням.: Flagge Sachsens) — адзін з сімвалаў федэральнай зямлі Свабодная дзяржава Саксонія.

Сцяг уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча з дзвюх роўнавялікіх гарызантальных палос: верхняй — белага і ніжняй — зялёнага колеру. Другі варыянт — у цэнтры сцяга размешчаны герб Саксоніі. Прапорцыі палотнішча — 3:5, часам выкарыстоўваюцца і адносіны бакоў 1:2.

Бела-зялёны сцяг выкарыстоўваўся як сцяг каралеўства Саксонія ў 18151918 гг., а пасля да 19341935 гг. у якасці сцяга Свабоднай дзяржавы Саксонія (афіцыйна зацверджаны ў 1920 годзе). У часы Трэцяга Рэйха сцяг быў фармальна адменены. Зноў ён быў зацверджаны ў 1947 годзе, хоць неафіцыйна выкарыстоўваўся ўжо пасля капітуляцыі Германіі да 1952 года. Пасля ўваходжання Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі ў склад Федэратыўнай Рэспублікі Германія, у 1991 годзе ў якасці афіцыйнага сімвала быў прыняты таксама і варыянт сцяга з гербам.[1][2]

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. State Chancellery (1991), Gesetz über das Wappen des Freistaates Sachsen vom 18. November 1991
  2. Siobhán Ryan (2002-03-19), Verwaltungsvorschrift des Sächsischen Staatskanzlei über die Beflaggung der Dienstgebäude im Freistaat Sachsen