Сцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі
Выгляд
Сцяг Чукоцкай аўтаномнай акругі — сімвал Чукоцкай аўтаномнай акругі.
Прыняты 28 снежня 2004 года[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Прамавугольнае палатно сіняга колеру з белым трохвугольнікам, размешчаным асновай да дрэўка, вастрыём — у цэнтр палатна. У цэнтры белага трохвугольніка размешчана сімволіка дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў жоўтым кальцы.
Сімволіка сцяга
[правіць | правіць зыходнік]- Трохвугольнік — вобразны малюнак Чукоцкага паўвострава — тэрыторыі Чукоцкай аўтаномнай акругі, самай крайняй тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.
- Белы колер трохвугольніка сімвалізуе Арктыку, белыя ночы, снежныя прасторы, чыстую, ранімую тэрыторыю.
- Блакітны колер на сцягу сімвалізуе, што Чукоцкі паўвостраў абмываецца водамі двух акіянаў — Паўночнага Ледавітага і Ціхага.
- Кальцо вакол эмблемы дзяржаўнага сцяга Расійскай Федэрацыі ў цэнтры трохвугольніка і яе жоўты колер сімвалізуюць тое, што сонца над Расіяй узыходзіць менавіта на Чукоцкім паўвостраве, і новы дзень пачынаецца адтуль, а таксама ярар — музычную прыладу карэнных народаў Поўначы, падобную на бубен.
- Жоўты колер кальца таксама сімвалізуе золата, золатаздабываючую прамысловасць — асноўную галіну эканомікі Чукоцкай аўтаномнай акругі.